Дэпутат: Чорны замак уратуе белая здань
27.10.2009 15:29
—
Новости Общества
Валянціна Лузіна лічыць свой родны край візітнай карткай Беларусі ў свеце. Яна расказвае гадзінамі толькі пра адзін “чорны замак” Гальшанскі, авеяны легендамі з часоў выхаду славутага рамана Караткевіча, і дэпутату нельга не паверыць — гэта месца незвычайнае. Нядаўна ж да яе аргументацыі дадаўся яшчэ адзін козыр: прэм’ер-міністрам Грэцыі стаў Георгіас Папандрэу, нашчадак Зыгмунта Мінейкі — ураджэнца вёскі Балванішкі (Зялёны Бор), што на Ашмяншчыне. Мінейка ўдзельнічаў у паўстанні Каліноўскага, эмігрыраваў у Эладу, прычыніўся да адраджэння Алімпійскіх гульняў у Афінах. З Гальшан жа яшчэ родам і заснавальніца польскай каралеўскай дынастыі — Соф’я, жонка Ягайлы. Для аднаго раёна ўжо гэтых фактаў дастаткова, каб ганарыцца сваёй урадлівай зямлёй. Спадарыня Лузіна здолела згуртаваць мясцовых патрыётаў і пакрысе стварыць на Ашмяншчыне не адну турыстычную Мекку, некалькі цэнтраў правядзення культурных фэстаў. Дэпутат падзялілася сакрэтамі прыцягнення інвестыцый і планамі на будучыню.
Міжнародная місія
З 1997 да 2008 года, да абрання дэпутатам парламента, Валянціна Міхайлаўна працавала намеснікам старшыні Ашмянскага райвыканкама. Хаця сама нарадзілася ў Дзятлаве, з дзяцінства жыве ў Ашмянах — тут яе другая радзіма. Цяпер гэта і выбарчая акруга дэпутата, якая ўключае таксама Іўеўскі раён і шэсць сельсаветаў Воранаўскага. А пачыналася ўсё так...
— Калі старшынёй выканкама стаў Юрый Адамчык, у яго асобе я знайшла аднадумца. Раней даводзілася свае ідэі адстойваць у адзіночку. На шчасце, прыхільнікі знайшліся ў Мінску. Найперш гэта дырэктар Інстытута гісторыі НАН прафесар Аляксандр Каваленя. Я прыехала да яго, прапанавала правесці ў Гальшанах навуковыя чытанні і атрымала падтрымку. Першы форум быў прысвечаны Соф’і Гальшанскай — маці каралёў Польшчы, Чэхіі, Венгрыі, вялікіх князёў літоўскіх. Гэта адзіная беларуска-каралева!
Адбылося ўжо тры серыі чытанняў. Прычым у час кожнага збору навукоўцаў адкрываецца памятны знак у гонар асаблівай гістарычнай падзеі. У 2006 годзе ўсталявалі валун у памяць пра Соф’ю Гальшанскую. У 2007 годзе паставілі помнік у пункце, дзе праходзіць геадэзічная Дуга Струвэ. Гэты аб’ект унесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, увогуле ж дуга перасякае дзесяць краін — ад Малдовы да Нарвегіі.
— Вось, дарэчы, факт ад “нашага стала” ў скарбонку беларуска-нарвежскіх сяброўскіх стасункаў. Пасля перамогі Аляксандра Рыбака на “Еўрабачанні” ўжо нельга забыць пра вёску Цюпішкі, праз якую праходзіць Дуга Струвэ.
Такая ўвага да міжнароднага кантэксту раённай спадчыны ў спадарыні Валянціны невыпадковая. Яна — член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД. Таму ў дэпутата ёсць спіс вельмі важных замежных спраў: напрыклад, запрасіць грэчаскіх сваякоў Мінейкі ў Беларусь. Затым варта яшчэ раз напомніць калегам у Расіі і Азербайджане, што ў час трэціх гальшанскіх чытанняў ля вёскі Баруны было адзначана памятным знакам месца катастрофы “Ільі Мурамца”. У 1916 годзе, калі ішла Першая сусветная вайна, гэты самалёт, якім кіравалі георгіеўскія кавалеры, уступіў у няроўны бой з трыма нямецкімі знішчальнікамі. Экіпаж загінуў. Сярод пілотаў быў адважны сын Азербайджана. Фаруха Гаібава, члена экіпажа “Ільі Мурамца”, шануюць у каўказскай краіне як першага ваеннага лётчыка.
Школа патрыятызму
— Сапраўдны патрыёт краіны выхоўваецца з маленства, з пачуцця любові да сваёй малой радзімы. Пра гэта я гаварыла, калі мяне запрасілі ў Акадэмію навук, каб падзяліцца сваімі напрацоўкамі. Цяпер супрацоўнік Інстытута гісторыі Павел Кенька прыязджае ў Гальшаны і з дзецьмі мясцовага ліцэя праводзіць раскопкі на гарадзішчы, дзе нараджалася паселішча. Хлопцы і дзяўчаты знойдуць печку-каменку, рыбалоўны кручок, ножык — уласнымі рукамі дакрануцца да мінулага, а з гэтага нараджаецца пачуццё павагі да продкаў, да таго, што створана імі на роднай зямлі. Як жа гэта важна асабліва сёлета — у Год роднай зямлі! Зусім неабавязкова, каб кожны з вучняў стаў гісторыкам. Але школа раскопак выхоўвае краязнаўцаў і патрыётаў.
Яшчэ больш працуе на выхаванне пашаны да бацькаўшчыны сумесны праект Ашмянскага райвыканкама і турфірм з Мінска. “Народная газета” 21 мая г.г. пісала пра тое, як экскурсавод Аляксандр Варыкіш разам з сябрам-прадпрымальнікам выкупіў занядбаны дом у вёсцы Бянюны і абсталяваў тут сядзібу ў сярэднявечным стылі. Усё гэта было б немагчыма без разумення і падтрымкі раённых улад.
— Я адразу адчула, што Аляксандр — апантаны чалавек, у якога баліць душа за родную культуру. Калі ў 2007 годзе ён з калегам набываў руіны дома, усё трэба было пачынаць з нуля. А цяпер там ужо ладзяцца рыцарскія фэсты, пакоі дома абсталяваны мэбляй, сабранай са шматлікіх зруйнаваных сядзіб Ашмяншчыны. Бянюны два гады таму ніхто не ведаў, а цяпер гэта турыстычны пункт, пра які гавораць і ў Мінску, і за мяжой.
Тым часам нядаўна ў Гальшанах прайшоў першы ў вёсцы рыцарскі фэст пры ўдзеле славутага гурта “Стары Ольса”.
Прывідныя мары
— Цяпер я мару пра тое, каб зрабіць Гальшаны сталіцай фэсту прывідаў. Лепшага месца няма, чым каля руін замка, апетага Караткевічам, побач з кляштарам, дзе жыве загадкавая здань Белай Панны. Хочацца вывесці фестываль на міжнародны ўзровень. У кожным еўрапейскім замку ёсць свая здань. А ўлічваючы тое, што з Гальшан паходзіць каралева Соф’я, якая парадніла нашу зямлю з усімі суседнімі і нават далёкімі краінамі, то спадзяюся, што да фэсту далучацца і суседні Тракайскі замак, і крэпасці Польшчы, Чэхіі.
Сёлета фэст сабраў не надта многа людзей, але прыехалі і рамеснікі са сваімі вырабамі, і гандляры рознымі прысмакамі. Турыстам не давялося бадзяцца па сцежках ля руін “чорнага замка” без занятку — яны маглі і добра падсілкавацца, і адчуць сябе ў ролі сярэдневяковых рыцараў.
Валянціна Лузіна здолела далучыць шмат энтузіястаў да захавання гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна. Але ў той жа час у Гальшанах закрыўся музей з пакоем Белай Панны, па-ранейшаму асыпаюцца рэшткі старажытнага палаца. Хто вінаваты і што рабіць?
— Летась Нацыянальны мастацкі музей закрыў філіял у былым кляштары францысканцаў. Гэта была вялікая страта для Гальшан. Цяпер тут жыве крыху больш за тысячу чалавек, а толькі праз музейны куток праходзіла ад 9 да 14 тысяч наведвальнікаў. Тым не менш за дваццаць гадоў функцыянавання філіяла будынак так і не быў адрэстаўрыраваны. Таму я ў свой час падтрымала ідэю перадачы помніка архітэктуры каталіцкай царкве, каб яго захаваць.
— А чаму нельга было гэтыя будынкі адрэстаўрыраваць, калі праводзілася рэканструкцыя вёскі ў аграгарадок?
— Фінансаванне работ у аграгарадку ішло праз Мінсельгасхарч у адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай адраджэння сяла, таму ніхто не мог узяць з гэтых грошай ні капейкі на іншыя справы, бо гэта было б нямэтавае выкарыстанне сродкаў. Гальшанскі замак, між тым, стаіць у адной з галіновых праграм Міністэрства культуры, разлічаных да 2010 года, як першачарговы аб’ект рэстаўрацыі. Намаганні па добраўпарадкаванні тэрыторыі прыкладаюцца штогод, у тым ліку мясцовымі актывістамі БРСМ: прыбіраюць з руін смецце, ачышчаюць тэрыторыю ад хмызняку. Быў эскізны праект аднаўлення комплексу, які прапанаваў архітэктар Аляксандр Кропатаў. І такіх прапаноў існуе некалькі. Я схіляюся да таго, каб аднавіць адну яшчэ больш-менш уцалелую вежу, размясціць у ёй музей, а рэшту руін закансерваваць. Аднак у 2007 і 2008 гадах Міністэрствам культуры выдаткоўваліся адпаведна 40 і 100 мільёнаў рублёў, на якія ўдалося толькі добраўпарадкаваць прылеглую тэрыторыю: пракласці сцежкі... У Гальшанах зарэгістравана праектная арганізацыя “Нефпраект”, якая распрацоўвае варыянты таннай і якаснай рэстаўрацыі замка — магчыма, у выглядзе руін з выкарыстаннем банераў з выявай палаца ў першапачатковым выглядзе, адноўленых кавалачкаў краявіду з падсветкай.
— Нядаўна міністр культуры паведаміў, што будзе аб’яўлены конкурс на першачарговы праект рэстаўрацыі Навагрудскага, Крэўскага або Гальшанскага замка. З вамі вяліся перамовы на гэты конт?
— Я сустракалася з Паўлам Латушкам, і ён згадзіўся: трэба тэрмінова вырашаць пытанне. Аднак у гэтым выпадку гаворка ідзе пра накіраванне сродкаў ад латарэі “Скарбніца”. Якому замку пашанцуе — невядома. Але не сакрэт, што пакуль не скончацца работы ў Нясвіжы і Міры, чакаць вялікіх рэсурсаў з дзяржбюджэту не выпадае. І ўсё ж на месцы справа не стаіць. Ужо ў гэтым месяцы плануецца вынесці з тэрыторыі колішняй сажалкі, што атачала замак, высакавольтную лінію электраперадачы. Затым стаў будзе запоўнены вадой — і можна абсталёўваць лодачную станцыю. Стварэнню турыстычнай інфраструктуры нішто не будзе замінаць. Ашмянец Пётр Явідовіч зарэгістраваў фірму “Гальшаны-тур”, задумаў стварыць музей знахарства.
Пад зоркай кентаўра
У 2006 годзе Валянціна Лузіна сабрала аднадумцаў у Ашмянскім райвыканкаме на мазгавы штурм: шукалі вобраз для герба Гальшан.
— Варыянты прапаноўвалі розныя. Ды ўсё ж перамог гістарычны падыход. Мястэчка існуе з 1280 года. Я згадала, што князі Гальшанскія мелі герб з выявай кентаўра. Нехта з калегаў дадаў, што пасля паселішчам валодалі Сапегі, якія мелі ў гербе элемент, падобны да стралы, злучанай з крыжам. Так, спалучэнне частак геральдыкі даўніх уласнікаў паселішча дапамагло стварыць новы сімвал Гальшан.
Герб выглядае старадаўнім. Хто б мог падумаць, што яго “вынайшлі” сучасныя людзі!
Валянціна Міхайлаўна можа гадзінамі расказваць пра свае планы. Зрэшты, як і пра дасягненні роднага краю. Менавіта тут працуе конна-спартыўны цэнтр “Гіпіка”, славуты тым, што ўзяў імя ад кнігі мясцовага ўраджэнца, маршалка Вялікага княства Літоўскага Крыштапа Манівіда Дарагастайскага, аўтара першага энцыклапедычнага выдання пра коней. Тую энцыклапедыю ў 2007 годзе перавыдалі, пераклаўшы на беларускую мову, з арыгінальнымі гравюрамі Тамаша Макоўскага — памятаеце, таго самага, які ў пачатку XVII стагоддзя надрукаваў у Амстэрдаме першую падрабязную карту нашай краіны, а таксама краявіды Нясвіжа, Клецка. А хто не чуў песні на словы Максіма Багдановіча “Зорка Венера ўзышла над зямлёю”? Спадарыня Лузіна і тут гатова закінуць слоўца гонару за сваю старонку: “Аўтар мелодыі — Сымон Рак-Міхайлоўскі, які заснаваў у Барунах першую ў тагачаснай Польшчы беларускую настаўніцкую семінарыю, быў дэпутатам польскага парламента ад Заходняй Беларусі”. Ці бачылі вы “Ядвігу”, пастаноўку Аляксея Дударава, у Купалаўскім тэатры? Гэта таксама паданне з Ашмяншчыны — пра Ядвігу Русіноўскую, якая па начах пераўтваралася ў д’ябла, рабавала, пазбаўляла людзей жыцця на шляху з Мінска на Вільню ў далёкія сярэдневяковыя часы. Дэпутат Лузіна толькі паспявае пералічваць вартасці Ашмяншчыны. А ёй ужо назвоньваюць выбаршчыкі — кожны са сваім клопатам. Праблемы ў людзей — сацыяльныя. Але, лічыць мая суразмоўца, без культуры не можа быць паўнацэннага грамадства. І я жадаю ёй ажыццявіць усе мары, каб даказаць сваю рацыю на справе.