Суд пакінуў смяротнае пакаранне
27.10.2009 13:28
—
Новости Общества
Судовая калегія Вярхоўнага суда пад старшынствам Валерыя Калінковіча (намеснік старшыні Вярхоўнага суда) пацвердзіла прысуды, які раней былі вынесеныя Мінскім абласным судом Андрэю Жуку, Івану Сарокіну і Уладзіміру Марозу.
Яны прызнаныя вінаватымі: першыя два ў забойствах і У.Мароз ва ўдзеле ў рабаўніцтве і разбоі.
Такім чынам смяротны прысуд Андрэю Жуку пацверджаны. У яго застаецца права на падачу памілавання на імя Лукашэнкі.
Алег Груздзіловіч, Радыё Свабода