Хэнлан злавіў Навумава на хлусні

Источник материала:  
27.10.2009 11:59 — Новости Общества

Глен Хэнлан не можа зразумець матывы сваёй адстаўкі з пасады галоўнага трэнера хакейнага клуба «Дынама» (Мінск).

«Ніхто, напэўна, не згадзіцца, калі яго звальняюць, — адзначыў канадскі спецыяліст у ток‑шоу «Выбар» тэлеканала ОНТ 26 кастрычніка. — Так, я не магу зразумець, таму што каманда сапраўды выступала добра, усе справы складваліся ўдала. Напэўна, для кіраўніцтва было важна, каб каманда знаходзілася на больш высокім месцы ў гэты адрэзак часу, таму мы былі звольнены». Хэнлан абверг інфармацыю, што ён прасіў аб адстаўцы пасля серыі з чатырох паражэнняў у перыяд з 26 верасня па 2 кастрычніка.

«Не, я ніколі не прасіў аб адстаўцы. Пасля таго як мы прыехалі з турнэ па Расіі, калі мы прайгралі Чэхаву (гэта была не самая лепшая для нас гульня), усё роўна я не прасіў аб адстаўцы.

Так, мы прайгралі, але працягвалі працаваць. Арганізаваць і пабудаваць каманду, адзін калектыў — для гэтага сем‑восем гульняў недастаткова. Гэта вельмі доўгі ў арганізацыйным і эмацыянальным плане працэс», — падкрэсліў Хэнлан.

«У першую чаргу я хачу сказаць, што не чытаю газет і не ведаю, хто аб гэтым пісаў, але я і мае памочнікі не хацелі здавацца, не хацелі сыходзіць самі», — дадаў ён.

Паводле слоў канадца, у пачатку сезона перад «Дынама» была пастаўлена задача ўвайсці ў дзесятку лепшых каманд КХЛ і прайсці першую стадыю плей‑оф.

«Нам гэта сапраўды было пад сілу. Больш за тое, мы гулялі тыя гульні, якія падабаліся балельшчыкам, асабліва ў пачатку сезона, і ўсё ішло да таго, каб выканаць гэтыя задачы», — лічыць Хэнлан.

Трэнер адзначыў, што цяпер усе яго сілы будуць накіраваныя на нацыянальную зборную. «Эмоцыі застануцца тымі ж. Канешне ж, я буду сумаваць па тых хакеістах, якія выступаюць у «Дынама» не пад маім кіраўніцтвам. Але калі мы ўсе збіраемся ў нацыянальнай зборнай, у нас адна задача, адны эмоцыі і адна псіхалогія — гэта выйграваць, прыносіць радасць балельшчыкам. Так было дагэтуль, так і застанецца цяпер», — запэўніў Хэнлан.

Канадзец і яго памочнікі былі звольнены 20 кастрычніка пасля дамашняга паражэння ад хабараўскага «Амура». Як заявіў у той дзень старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Уладзімір Навумаў, «Дынама» не хапіла характару, які трэнерскаму штабу на чале з Хэнланам не ўдасца выхаваць. Навумаў таксама адзначыў, што «чатыры гульні таму» Хэнлан папрасіў аб адстаўцы, але паколькі ён «вельмі добры трэнер, яму было прапанавана застацца».

Дзмітры Уласаў, БелаПАН

←Николаю Караченцову исполняется 65 лет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика