Знайшлася чаша Грааля? Археолагі зазірнулі ў XI стагоддзе і выявілі сапраўдныя скарбы

Источник материала:  
27.10.2009

Пахаванні крывічоў каля вёскі Пагошча Браслаўскага раёна здзівілі нават гісторыкаў. Глухая мясціна, а тут раптам — “элітарны” могільнік. Менавіта так ахарактарызаваў пятнаццаць курганоў, пад якімі спачываюць воіны полацкага князя, Мікалай Плавінскі, загадчык аддзела археалогіі, нумізматыкі і зброі Нацыянальнага гістарычнага музея.Спадар Плавінскі з 2005 года да сёлетняй восені кіраваў даследаваннямі могільніка і спярша лічыў яго даволі тыповым. Пакуль у зямлі не трапілася разная чаша. Яе палажылі памерламу ў капец, але што дзіўна — драўляная пасудзіна не згніла, а захавалася да нашага часу. Цяпер чаша — самае старажытнае з драўляных начынняў крывічоў, вядомых даследчыкам.Кіраўнік раскопак лічыць, што знайшоў пахаванні прадстаўнікоў адміністрацыі полацкага князя, якія служылі на браслаўскай зямлі: “Калі б тут ляжалі мясцовыя жыхары, то сярод іх былі б нябожчыкі рознага ўзросту і полу, але перад намі выключна маладыя мужчыны, знатныя людзі, са зброяй”.У адным кургане выяўлены астанкі збіральніка падаткаў. Пра гэта сведчаць шалі, гіркі і заходнееўрапейскія ды арабскія манеты, знойдзеныя ў магіле. Спадар Плавінскі датуе могільнік X — пачаткам XI стагоддзя. Загадкай пакуль што застаецца, як трапіў у адну з магіл бранзалет VII стагоддзя. Відаць, людзі тут жылі задоўга да ўзнікнення Полацкага княства.

←Покупка взаймы. Почему 10-процентные потребительские кредиты пока не слишком популярны?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика