Магнiтныя буры28—31 кастрычнiка могуць стаць аднымi з самых моцных i небяспечных за год

Источник материала:  

Рост актыўнасцi Сонца ўжо пачаў рабiць уплыў на нашу блакiтную планету. З 22 па 25 кастрычнiка зарэгiстравана пяць узрушэнняў магнiтасферы Зямлi сумарнай працягласцю болей за 10 гадзiн. І ў найблiжэйшыя днi ўзрушэннi будуць толькi ўзмацняцца.

Паводле iнфармацыi Фiзiчнага iнстытута iмя Лебедзева РАН, арбiтальная абсерваторыя "Тэсiс" на борце расiйскага спадарожнiка "Каронас-Фатон" на працягу апошнiх трох дзён назiрае рэзкае ўзмацненне сонечнай актыўнасцi, асноўнай прычынай якой стала з'яўленне на Сонцы адразу дзвюх новых актыўных абласцей. У каталогу Нацыянальнай службы надвор'я ЗША — NOAA яны атрымалi нумары 1028 i 1029.

Менавiта вобласць 1029 днямi перасекла нулявы сонечны мерыдыян i перайшла з усходняга паўшар'я Сонца ў заходняе, якое валодае значна большай геаэфектыўнасцю. Гэта дае падставы прагназаваць у перыяд з 28 па 31 кастрычнiка на Зямлi адны з самых моцных магнiтных бур у гэтым годзе. Цiкава, што вобласць з нумарам 1027, якая займае папярэднi радок каталога, знiкла з сонечнага дыска 2 кастрычнiка. Такiм чынам, чарговы ўсплёск актыўнасцi Сонца стартаваў пасля даволi значнага перапынку ў тры тыднi.

Даўно вядома, што магнiтныя буры (патокi зараджаных часцiц, якiя ўзнiкаюць падчас моцных успышак на Сонцы) робяць моцны ўплыў на здароўе людзей. У час магнiтных бур у людзей, у якiх ёсць праблемы з сардэчна-сасудзiстай сiстэмай, здараецца больш iнфарктаў i iнсультаў, скочыць цiск.

Вучоныя высветлiлi, што самыя вялiкiя ўспышкi сардэчна-сасудзiстых захворванняў прыпадаюць на тыя перыяды, калi ў магнiтных бурах прысутнiчаюць мiкрапульсацыi пэўнай частаты (0,5-2,0 герца). Прычына моцнага ўплыву магнiтнага поля, якое ўзнiкае пры такой мiкрапульсацыi, у тым, што гэты рытм супадае з рытмам чалавечага сэрца. Новыя звесткi сведчаць пра тое, што ў людзей з парушэннямi сардэчнай дзейнасцi магнiтныя буры могуць выклiкаць не толькi часовыя збоi ў рытме сэрцабiцця, але i поўнае яго (сэрца) спыненне. Цяпер вучоныя працуюць над пошукам мераў прафiлактыкi хваробаў, выклiканых магнiтнымi бурамi.

Iна АРЭХАВА.

←Крокодил гена

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика