Каля Мінска, імаверна, разбіўся элітны авіялайнер
26.10.2009 23:22
—
Новости Общества
Пра гэта паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на прадстаўніка авіяцыйных уладаў Беларусі. Элітны лайнер бізнэс‑класа ляцеў з расійскага аэрапорта «Унукава» ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск‑2».
З невядомай прычыны самалёт не здолеў зайсці на пасадку з першага разу і паспрабаваў прызямліцца, зрабіўшы кола над аэрапортам. Раптоўна лайнэр прапаў з радараў.
Цяпер вядзецца пошукава‑выратавальная аперацыя. Пра лёс пасажыраў і каманды пакуль нічога не вядома.
Самалёт належаў авіякампаніі С‑эйр. На борце ляцелі 6 чалавек, у тым ліку, магчыма, генеральны дырэктар гэтай авіякампаніі Марат Рамашкін.