У гэтую ноч Беларусь пераходзіць на зімовы час

Источник материала:  
Array

Упершыню такі парадак вылічэння часу быў уведзены ў Англіі ў пачатку мінулага стагоддзя. Сама ідэя эканоміі энергетычных рэсурсаў шляхам пераводу стрэлак гадзіннікаў наперад улетку і назад узімку ў мэтах эканоміі належыць Бенджаміну Франкліну, амерыканскаму дзяржаўнаму дзеячу, аднаму з аўтараў Дэкларацыі незалежнасці ЗША. Цяпер пераход на летні і зімовы час практыкуецца больш чым у ста краінах.

Спецыялісты ў галіне энергетыкі запэўніваюць, што такая мера дазваляе рацыянальна выкарыстоўваць светлы час сутак і эканоміць энергарэсурсы. Аднак многія праціўнікі пераводу стрэлак сцвярджаюць, што ад гэтага асабліва пакутуюць дзеці і хворыя людзі, якія выбіваюцца са звыклага жыццёвага рытму. Даследаванне гэтай праблемы вядуць вучоныя многіх краін.

←В Великобритании прошла забастовка работников Королевской почты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика