БХД просіць Лукашэнку правесці з’езд у рэзідэнцыі прэзідэнта
26.10.2009 13:10
—
Новости Общества
Сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец, Віталь Рымашэўскі, Аляксей Шэін звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай прадставіць для з’езду партыі будынак рэзідэнцыі прэзідэнта.
Дагэтуль БХД атрымала 11 адмоваў на памяшканне. Не выключана, што з’езд адбудзецца 31 кастрычніка проста на Кастрычніцкай плошчы.
«Але ж глыбокая восень. Холадна ўсё‑такі. Таму мы звяртаемся да Вас наконт магчымасці прадставіць памяшканне для з’езду БХД у Рэзідэнцыі прэзідэнта. Кажуць, там месца хапае. Зноў жа, побач з плошчай. Тым больш, мы, як маладыя і перспектыўныя палітыкі, пасля перамогі ўсё роўна збіраемся туды пераязджаць. З нецярпеннем чакаем Вашага адказу», — пішацца ў заяве.