Ад 1 лістапада працоўныя пенсіі павялічваюцца амаль на 10 працэнтаў
26.10.2009 11:51
—
Новости Общества
У Беларусі ад 1 лістапада павышаюцца памеры працоўных пенсій па ўзросту ў сярэднім на 9,5 працэнта. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.
У выніку сярэдняя пенсія па ўзросту ў лістападзе складзе Br434,6 тыс. і павялічыцца ў параўнанні з кастрычнікам 2009 года на Br37,6 тыс.
Як растлумачылі ў прэс‑службе, такое рашэнне прынятае ў мэтах павышэння ўзроўню матэрыяльнай забяспечанасці пенсіянераў.