«Малады фронт» будзе ўдзельнічаць у мясцовых выбарах
26.10.2009 10:58
—
Новости Общества
24 кастрычніка Сойм «Маладога Фронту», на які сабралася 32 чалавекі, адзінагалосна прыняў рашэнне ўзяць актыўны ўдзел у мясцовых выбарах. Нагадаем, што выбары ў мясцовыя саветы павінны прайсці ў красавіку 2010 году.
«Мясцовыя выбары ёсць добрай платформаю для таго, каб маладыя лідэры, новыя актывісты вучыліся працы з людзьмі, збору подпісаў, што дапаможа ім у вызначальнай прэзідэнцкай кампаніі 2011 году», — кажа Зміцер Дашкевіч.
Раней пра свой удзел у мясцовых выбарах заявіў Рух «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча.