Перавядзіце стрэлкі на гадзіну назад

Источник материала:  
24.10.2009 22:41 — Новости Общества

25 кастрычніка ў Беларусі адмяняецца дзеянне летняга часу. Таму стрэлкі гадзіннікаў на ўсёй тэрыторыі краіны ў 03.00 пераводзяцца на адну гадзіну назад.

Перавядзіце стрэлкі на гадзіну назад
Гадзіннікар пераводзіць стрэлкі вежавага гадзінніка над праспектам Скарыны. Фота Юліі Дарашкевіч.

Упершыню такі парадак вылічэння часу быў уведзены ў Англіі ў пачатку ХХ стагоддзя. Сама ідэя эканоміі энергетычных рэсурсаў шляхам пераводу стрэлак гадзіннікаў наперад улетку і назад узімку ў мэтах эканоміі належыць Бенджаміну Франкліну, амерыканскаму дзяржаўнаму дзеячу, аднаму з аўтараў Дэкларацыі незалежнасці ЗША. Цяпер пераход на летні і зімовы час практыкуецца больш чым у ста краінах.

Спецыялісты ў галіне энергетыкі запэўніваюць, што такая мера дазваляе рацыянальна выкарыстоўваць светлы час сутак і эканоміць энергарэсурсы. Аднак многія праціўнікі пераводу стрэлак сцвярджаюць, што ад гэтага асабліва пакутуюць дзеці і хворыя людзі, якія выбіваюцца са звыклага жыццёвага рытму.

←Перевод часов: повернуть время вспять

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика