“Адзін у полі не воін”

Источник материала:  
24.10.2009

Зразумела, што ў гэтым пачэсным шэрагу ўдзельнікаў вяселля галоўную ролю адводзілі родным бацькам маладых.

Каму як не ім — пары, якая прайшла доўгі шлях сумеснага жыцця, — перадаваць эстафету сямейнага шчасця тым, хто толькі што пачынае ладзіць падмурак сумеснага лёсу. Калі ж здаралася так, што ў жаніха ці нявесты паміраў нехта з бацькоў, то той, хто застаўся ў АДЗІНоце, не меў права прымаць удзел ні ў якіх ключавых абрадах святочнай вясельнай дзеі, у тым ліку адпраўляць і сустракаць маладых перад парогам сваёй хаты, каб не перадаць сваю долю ў “спадчыну” маладажонам.  Якое выйсце можна знайсці з гэтай няштатнай сітуацыі? На розных сустрэчах з дарослай аўдыторыяй часцей за ўсё гучыць версія аб тым, што ў такім выпадку ролю родных бацькоў павінны выконваць хросныя. Ні ў якім разе! Галоўная роля родных бацькоў зводзіцца да таго, каб яны абсыпалі вясельны картэж зернем жыта і абнеслі вядром вады, г. зн. “замкнулі”, з’ядналі ў непарушнае кола. Менавіта таму бацькі маладых не мелі права прысутнічаць у храме або ў загсе (бацькі праводзілі і сустракалі!!!). На працягу ўсёй вясельнай дарогі побач з маладымі будуць тыя, хто некалі прынёс іх хрысціць — хросныя бацькі. Калі хросныя паспрабуюць абходзіць картэж, каб замкнуць яго, то іх спроба сесці ў адну з машын прывядзе да разрыву таго ж сімвалічнага кола. У такім разе бацькі былі вымушаны прасіць дапамогі ў сваякоў або проста суседзяў, аднавяскоўцаў выканаць пачэсную місію “пасаджоных” бацькоў. Гэта маглі быць родны дзядзька з жонкай, цётка або стрыечная сястра з мужам і г.д. Адна ўмова: каб гэта была шчаслівая сям’я і абавязкова з дзецьмі. І яшчэ адзін варыянт, з якім можна часта сутыкнуцца ў жыцці. Жанчына была замужам, муж памёр (яны скасавалі шлюб), ад першага шлюбу ёсць дзіця. Яна другі раз выходзіць замуж, нараджаецца другое дзіця. У такім разе першае дзіця шлюбу павінны будуць адправіць пасаджоныя бацькі, а вось другое — ужо яны самі, таму што гэта іх сумеснае дзіця.

←Простые правила Юрия Андрейчика. Учитель года-2009 рассказывает о своей первой единице, воспитании при помощи ремня и крика, а также о достойной зарплате педагога

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика