Усе дарогi вядуць у... выканкам

Источник материала:  

Наша сям'я здымае жыллё ў прыватнiка, пераехала ў Вiцебск у 2005 годзе. Тады ж па месцы працы мяне паставiлi на кватэрны ўлiк. Але зрухаў чакаць там трэба вельмi доўга, таму мы купiлi зямельны ўчастак непадалёк ад горада, марым пабудаваць свой дом. Цi магу я разлiчваць на льготны крэдыт? І куды ў такiм разе мне трэба звяртацца?

В. Нiкiцiна, г. Вiцебск.

У адпаведнасцi з падпунктам 1.10 гэтага ўказа грамадзяне, якiя знаходзяцца на ўлiку асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў па месцы працы, уключаюцца ў спiсы на атрыманне льготных крэдытаў раённымi, гарадскiмi выканаўчымi i распарадчымi органамi, мясцовымi адмiнiстрацыямi ў населеным пункце па месцы знаходжання арганiзацыi, якая прыняла на ўлiк асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў (гэта норма ўведзеная Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 10 лiпеня 2008 г. № 382; у рэдакцыi Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 6 кастрычнiка 2008 г. № 545).

Грамадзяне, якiя пражываюць у гарадах абласнога падпарадкавання i ў г. Мiнску, знаходзяцца на ўлiку асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў па iх пастаянным месцы жыхарства i жадаюць палепшыць свае жыллёвыя ўмовы шляхам будаўнiцтва (рэканструкцыi) або набыцця аднапакаёвых альбо блакаваных жылых дамоў у сельскiх населеных пунктах, уключаюцца па iх заявах у спiсы на атрыманне льготных крэдытаў адпаведнымi мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi па месцы пастаноўкi на ўлiк асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў.

Вiктар САВIЦКI.

←Какая еще Манюшка?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика