Сяргей Крывец: Хацелася пакараць грэкаў за iх самавiтасць
Адзiн з лiдараў БАТЭ паўабаронца Сяргей Крывец расказаў пра сваё бачанне гульнi з грэчаскiм клубам.
— Хацелася нарэшце выйграць у еўракубках i парадаваць сваiх прыхiльнiкаў. У чэмпiянаце Беларусi мы перамагаем вельмi часта, а гэта першая перамога ў групавых стадыях. Запомнiцца яна надоўга.
— Цяжкае поле на чыю гульню больш паўплывала?
— На нашу, бо мы больш атакавалi. Грэкi большую частку матчу правялi ў абароне. Нам было складана штосьцi ствараць, дзесьцi своечасова аддаць дакладны пас, падкруцiць мяч. Мяркую, што нам больш перашкаджала поле, хоць i грэкам такое надвор'е не ў радасць.
— Адчувалася, што грэкi прыехалi па нiчыю?
— Я не надта назiраў за грэкамi. Але калi яны пасля перапынку выходзiлi на поле, самавiтасць адчувалася, неяк высакамерна сябе паводзiлi. Хацелася iх за гэта пакараць. Дзякуй Богу, гэта атрымалася.
— Грэкi апраўдалi азначэнне каманды, якая не вельмi чыста гуляе?
— Усе бачылi, колькi фалоў сёння было. Як толькi яны не паспяваюць за намi, адразу фол.
— Калi ў матчы з "Эвертанам" БАТЭ доўга раскачваўся, то тут адразу актыўна пачаў матч...
— Мяркую, што гэта перамога надасць яшчэ больш упэўненасцi. Мы адчувалi, што i гуляем нядрэнна, i з "Эвертанам" здорава дзейнiчалi, а перамогi не было... Гэта надасць нам дадатковых сiлаў.
— БАТЭ добра гуляў, але прапусцiў першым...
— Мне таксама не зразумела. I момантаў у супернiка не было. Толькi адзiн — i адразу прапусцiлi.
— Што Вiктар Ганчарэнка сказаў у перапынку?
— Размаўлялi пра тое, што калi мы хочам працягнуць барацьбу, калi ёсць у нас характар, то мы павiнны выйграць. I мы праявiлi характар.
— Вуглавыя сёння пераважна разыгрывалiся...
— Мы адпрацоўваем розыгрышы, i гэта было не спантанна. У нас ёсць як i розыгрышы, так i прамыя падачы, выбiраем у залежнасцi ад сiтуацыi.
— Сёння было шмат стандартаў, але не шмат забiта...
— Вядома ж, хацелася б забiваць па тры галы са стандартаў. Але калi мы забiлi нават адзiн гол са стандартаў, гэта нядрэнны паказчык. Ва ўсiм можна прыбаўляць, i ў стандартах таксама.
— Якiя думкi наконт гульнi ў адказ з АЕКам, камандай з вар'яцкай фанацкай падтрымкай?
— Пастараемся падрыхтавацца. У iх не будзе двух цэнтральных абаронцаў — гэта будзе iх галоўная праблема. А да чужых балельшчыкаў мы прызвычаiлiся. Нас не турбуе, што мы iх раззлавалi. Наша задача — не звяртаць увагi на балельшчыкаў, а пастарацца выйграць.
— Анатоль Капскi заходзiў у распранальню пасля гульнi?
— Так, павiншаваў з перамогай. Вельмi задаволены вынiкам. Шампанскае не прыносiў, мяркую, яно будзе толькi пасля заканчэння сезона...
Алена АЎЧЫННIКАВА.