На выхадныя зноў дажджы

Источник материала:  

У суботу, 24 кастрычнiка, месцамi, у асноўным па паўднёвай палавiне рэспублiкi, пройдуць дажджы, у асобных раёнах магчымы туман. Чакаецца слабы да ўмеранага паўночна-ўсходнi вецер ад 3 да 8 метраў за секунду. Тэмпература паветра ў ноч на суботу складзе 2—8 градусаў цяпла, удзень прагназуецца плюс 6—12 градусаў.

25 кастрычніка дзе-нiдзе магчымы туман. У ноч на нядзелю чакаецца 2—9 градусаў цяпла, а пры праясненнях у Магiлёўскай i Вiцебскай абласцях будзе да нуля — мiнус 2 градусаў. У нядзелю ўдзень тэмпература паветра будзе вагацца ад 4 да 11 градусаў цяпла. Не зменiцца характар надвор'я i ў пачатку наступнага тыдня.

←Какая еще Манюшка?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика