Заробкі ўвосень пайшлi ў мiнус

Источник материала:  

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камiтэта, сярэдняя налiчаная зарплата ў вераснi склала 1 млн 23 тыс. рублёў. Гэта на 20,5 тыс. рублёў, або на 2 працэнты менш, чым у жнiўнi.

Неадназначная сiтуацыя i з рэальнымi, з улiкам змянення цэнаў на тавары i паслугi, заробкамi. Калi ў цэлым за сёлетнiя студзень—верасень адносна аналагiчнага перыяду мiнулага года рост сярэдняй рэальнай зарплаты па краiне склаў 0,6 працэнта, то рэальная зарплата ў Магiлёўскай i Мiнскай абласцях зменшылася. Як зноў-такi зменшылася i рэальная зарплата па Беларусi ў вераснi ў параўнаннi са жнiўнем — на 2,3 працэнта.

Пры гэтым, як адзначыла ў гутарцы з карэспандэнтам "Звязды" намеснiк начальнiка ўпраўлення па рабоце з карыстальнiкамi статыстычнай iнфармацыяй Нацыянальнага статкамiтэта Алена Кандраценка, найбольшыя сярэднiя заробкi ў вераснi былi адзначаныя ў палiўнай прамысловасцi ( 1 млн 820,1 тыс.), чорнай металургii (1 млн 632,3 тыс.), авiятранспарце (1 млн 555,9 тыс.), хiмiчнай i нафтахiмiчнай прамысловасцi (1 млн 475,2 тыс.), навуцы i навуковым абслугоўваннi (1 млн 459,2 тыс.), будаўнiцтве (1 млн 453 тыс.), фiзiчнай культуры i спорце (1 млн 382,8 тыс.), электраэнергетыцы (1 млн 375,2 тыс. рублёў). У той жа час у вераснi значна нiжэйшым за сярэднi па краiне быў агульны ўзровень аплаты працы ў лясной, дрэваапрацоўчай i цэлюлозна-папяровай прамысловасцi (886,8 тыс.), шкляной i фарфорава-фаянцавай прамысловасцi (864,2 тыс.), лясной гаспадарцы (835,4 тыс.), ахове здароўя (774,4 тыс.), культуры i мастацтве (735,9 тыс.), сельскай гаспадарцы (722,5 тыс.), лёгкай прамысловасцi (719,9 тыс.), адукацыi (674,1 тыс.) i сацыяльным забеспячэннi (585,2 тыс. рублёў).

Сяргей ГРЫБ.

←Какая еще Манюшка?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика