Дзяржпадтрымка будзе аказана прадпрыемствам на набыццё беларускага аўтатранспарту на ўмовах лiзiнгу ў рублях

Источник материала:  

У Беларусi прапанаваны механiзм дзяржаўнай падтрымкi аўтатранспартных прадпрыемстваў, якiя набываюць транспартныя сродкi айчыннай вытворчасцi на ўмовах лiзiнгу па крэдытах у беларускiх рублях. Прэзiдэнт Беларусi 22 кастрычнiка падпiсаў адпаведны ўказ № 516, якiм унесены змяненнi ва ўказ ад 8 красавiка 2004 года № 171 "Аб некаторых мерах па паляпшэннi ўмоў рэалiзацыi аўтамабiльных транспартных сродкаў айчыннай вытворчасцi".

Прадугледжана выкарыстанне крэдытаў у беларускiх рублях, па якiх агульная працэнтная стаўка вылiчваецца зыходзячы з сярэднеўзважанай працэнтнай стаўкi, што склалася за справаздачны перыяд па банку, зменшанай на палавiну стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка, дзеючай на дату выдачы крэдыту. Пры гэтым даход лiзiнгадаўца не можа перасягаць 2 працэнты гадавых.

Указам № 171 ад 8 красавiка 2004 года было прадугледжана набыццё аўтатранспартных сродкаў у беларускiх вытворцаў на ўмовах лiзiнгу па льготнай стаўцы толькi за карыстанне крэдытам у замежнай валюце (для мiжнародных перавозак грузаў i пасажыраў — да 6 працэнтаў гадавых, а для перавозак пасажыраў — да 8 працэнтаў гадавых) з кампенсацыяй банкам страт шляхам змяншэння падатку на прыбытак.

Паводле меркавання ўрада, прыняцце дакумента будзе садзейнiчаць эканомii валютных сродкаў, якiя прыцягваюцца арганiзацыямi для набыцця транспартных сродкаў, што вырабляюцца ў рэспублiцы, стабiлiзацыi фiнансавага становiшча айчынных аўтатранспартных прадпрыемстваў, а таксама нарошчванню аб'ёмаў вытворчасцi сучаснага аўтатранспарту i стымуляванню развiцця экспарту транспартных паслуг.

Указ уступае ў сiлу праз два месяцы пасля яго афiцыйнага апублiкавання.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Какая еще Манюшка?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика