Польшча звернецца па каментар адносна заяваў Жука

Источник материала:  
23.10.2009 10:28 — Новости Общества

Нагадаем, што ўчора інфармацыйныя агенцтвы распаўсюдзілі фрагменты размовы з намеснікам міністра адукацыі Аляксандрам Жуком, у якіх ён заявіў, што «Беларусь не будзе ствараць спецыяльных школ для нацыянальных меншасцяў» і што «агульнае выкладанне ўсіх прадметаў ў сістэме адукацыі Беларусі будзе весціся толькі на дзяржаўных мовах краіны».

Паводле першага сакратара дыпламатычнага прадстаўніцтва Польшчы ў Беларусі Паўла Марчука, амбасада звернецца да беларускіх улад, каб даведацца, што менавіта азначаюць словы сп. Жука. «Мы не маем поўнага тэксту інтэрв’ю, фрагменты выказванняў вядомыя толькі паводле некаторых інфармацыйных агенцтваў. Хочам даведацца, што канкрэтна хацеў сказаць першы намеснік міністра адукацыі Беларусі», – зазначыў П.Марчук.

←Зарплата знізілася разам з курсам даляра

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика