...

Источник материала:  

Супрацоўнiкi падраздзялення МНС Гомеля 21 кастрычнiка позна ўвечары вынеслi з ахопленай агнём кватэры трох пацярпелых, двух удалося вярнуць да жыцця. Прыбыўшы на месца выклiку, выратавальнiкi знайшлi ў задымленым пакоi трох мужчын у непрытомным стане. Два з iх былi шпiталiзаваныя ў бальнiцу хуткай медыцынскай дапамогi, яшчэ аднаму дапамагчы не ўдалося — ён памёр ад атручэння чадам.

Студэнты-аграрыi падпалiлi электрычку "Пухавiчы-Мiнск". Супрацоўнiкi транспартнай мiлiцыi затрымалi трох студэнтаў па падазрэннi ў падпале вагона электрычкi, што адбыўся ў пачатку кастрычнiка. Крымiнальная справа распачатая супраць навучэнцаў сельгаскаледжа ў Мар'iнай Горцы, агратэхнiчнага каледжа ў Смалявiчах i студэнта аграрна-тэхнiчнага дзяржунiверсiтэта.

Выхавальнiк Аршанскага каледжа вырашыў канфлiкт з п'яным навучэнцам панажоўшчынай. НЗ адбылося ўвечары ў iнтэрнаце. Двое маладых людзей у стане алкагольнага ап'янення захацелi наведаць сябровак. 25-гадовы выхавальнiк, якi знаходзiўся на дзяжурстве, устаў на iх шляху. Тады юнакi вырашылi прарвацца ў iнтэрнат i пабеглi. Дзяжурны пабег следам, захапiўшы нож. Вострая барацьба разгарнулася непадалёк ад пакоя, куды iмкнулiся кавалеры. 19-гадовы навучэнец зламаў выхавальнiку нос, а той паранiў яго нажом. У вынiку абодва апынулiся ў бальнiцы. Супраць педагога распачатая крымiнальная справа за прычыненне цяжкiх цялесных пашкоджанняў.

ПОЎНЫ АБЗАЦ

Газета Westword, што выходзiць у амерыканскiм горадзе Дэнвер, адкрыла вакансiю дэгустатара марыхуаны. Газета шукае чалавека, якi гатовы апiсваць адчуваннi пасля прыёму гэтага зелля. Абавязковым патрабаваннем для сашукальнiкаў з'яўляецца наяўнасць медыцынскай даведкi, якая дазваляе купляць марыхуану ў адным са спецдыспансэраў. Такую даведку могуць атрымаць хворыя на СНІД цi рак. Дакладны памер зарплаты дэгустатара не называецца, вядома толькi, што яна будзе не вельмi высокай. Паступiла ўжо больш за 120 заяў ад тых, хто жадае заняць новую пасаду.

5-гадовы хлопчык у амерыканскiм штаце Iлiнойс прыйшоў у школу ў прыступе самнамбулiзму. Ён быў знойдзены выпадковым мiнаком на парозе пачатковай школы а палове другой ночы. Дзiця расказала, што прыйшло да сваёй мацi, якая знаходзiцца ўнутры школы i глядзiць кiно. Палiцэйскiя, што прыбылi па выклiку, даставiлi хлопчыка ў мясцовую бальнiцу, дзе была вызначана яго асоба. Высветлiлася, што хлопчык жыў за два кварталы ад школы i нiколi раней не хадзiў у сне. Па словах ягонай мацi, напярэдаднi яна расказала дзiцяцi пра кiнасеансы, якiя праводзяцца ў школе.

Хiтры прадавец у ЗША прысабечыў латарэйны бiлет з выйгрышам у $1 млн. Клiент невялiкай крамы папрасiў 25-гадовага прадаўца, выхадца з Няпала Панкаша Джошы, праверыць, цi выйграў яго бiлет. Пераканаўшыся, што камбiнацыя лiчбаў на бiлеце дае выйгрыш у 1 млн долараў, прадавец неадкладна пакiнуў сваё працоўнае месца, атрымаў у офiсе латарэi выйгрыш са знiжкай, якi выдаецца тэрмiнова ў абмен на адмову ад усёй сумы — 750 тыс. долараў — i знiк. Следчыя лiчаць, што ён уцёк у свой Непал. Калi яго зловяць, Джошы пагражае турэмнае заключэнне на тэрмiн да 20 гадоў.

←Семь семерок продали за Br23 миллиона

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика