Цi чакаць новых рэкордаў — 2 долары за 1 еўра?

Источник материала:  

Нiбыта магнiтам некалькi апошнiх тыдняў цягнула амерыканскую валюту на сусветным рынку да мяжы 1,5 долара за еўра. Нягледзячы на некаторыя аптымiстычныя для "амерыканца" прагнозы, што такое можа адбыцца не раней за лiстапад—снежань гэтага года, кошт еўрапейскай валюты перавысiў адзнаку 1,5 долара ўжо ў сераду.

Гэта — не канец свету, вядома ж, аднак узровень суадносiн дзвюх валют, якi не толькi палохае еўрапейскiх эканамiстаў, палiтыкаў i вытворцаў, але i б'е па "кiшэнях" простых трымальнiкаў зберажэнняў у доларах. Ужо не кажучы пра псiхалагiчны момант, калi людзi з-за аслаблення долара гатовыя канчаткова страцiць да яго давер: усё ж такi больш за год курс не "перапаўзаў" такi рубеж. Праўда, сцвярджае большасць аналiтыкаў, верагоднасць таго, што сёлета будзе пераадолены калiсьцi рэкордны рубеж у 1,6 долара за еўра, малая. Гэтага не дапусцяць iншыя краiны, якiх такая слабасць амерыканскай валюты, мякка кажучы, не задавальняе. А вось магчымасцi падзення курса долара да еўра да 1,55 долара ў найблiжэйшыя паўгода эксперты не выключаюць.

Цi чакаць новых рэкордаў — 2 долары за 1 еўра?— Па-першае, — кажа Мiхаiл Кавалёў, — ЗША па-ранейшаму нiчога не робяць са сваiм унутраным i знешнiм доўгам. А наадварот, гасяць пажар крызiсу друкаваннем у неабмежаванай колькасцi долараў. Натуральна, што гэта разумеюць кiраўнiкi банкаў i разумеюць, што пасля крызiсу гэта прывядзе да найвышэйшай iнфляцыi на фондавых рынках, рынках сыравiны i рынку золата. Гэта значыць, долар будзе падаць у цане.

Па-другое, падобна, што такiм чынам урад Злучаных Штатаў хоча паменшыць свой знешнi доўг. Мы ўжо неаднаразова казалi, што ўрады многiх краiн — Кiтая, Японii i iншых — накапiлi вялiзную колькасць долараў, i ЗША рана цi позна давядзецца гасiць гэты доўг. Таму лепш яго абясцэнiць. У такой сiтуацыi iнтарэсы тых, хто накапiў шмат долараў, якраз заключаюцца ў наступным: каб курс амерыканскай валюты не падаў так iмклiва. Але, на жаль, не атрымлiваецца яго ўтрымаць.

i, нарэшце, эканамiсты даўно казалi пра тое, што долар трымаўся толькi на неабгрунтаванай веры ў яго, у магутнасць амерыканскай эканомiкi, на веры ў магутнасць ЗША як дзяржавы. Цяпер гэтая вера падарваная, на ўсiх сусветных перакрыжаваннях размова ўжо iдзе не аб аднапалярным свеце, а пра шматпалярны, пра рэгiянальныя валюты. i пачынаюць рабiцца захады па пашырэннi зон рэгiянальных валют — напрыклад, кiтайскага юаня, спрабуюць увесцi арабскi залаты дынар. Гэта, безумоўна, падрывае веру ў долар i выклiкае панiку на валютных бiржах. Таму, на мой погляд, тое, што долар утрымлiваецца на сённяшнiх рубяжах — высокае дасягненне.

— Мiхаiл Мiхайлавiч, фiнансавыя босы еўразоны не ў захапленнi ад цяперашнiх падзей i выступаюць за моцны долар.

— Кiраўнiцтва еўрапейскага Цэнтрабанка, японскi ўрад, кiтайцы — усе хацелi б падтрымаць i ўтрымаць долар. Таму што iнакш, па-першае, абясцэньваюцца тыя долары, якiя яны назапасiлi, а, па-другое, тавары гэтых краiн становяцца неканкурэнтнымi на рынках ЗША. А вось тавары амерыканцаў, наадварот, — больш канкурэнтаздольнымi. Тут пытанне канкурэнцыi. Сапраўды, дэвальвацыя для такой вялiкай краiны, як ЗША дазваляе павысiць яе канкурэнтаздольнасць.

— Гэта значыць, каб пазбегнуць катастрафiчных наступстваў, зацiкаўленыя краiны будуць рабiць неабходныя захады, утрымлiваючы долар. i ёсць надзеi на тое, што iх намаганнi не стануць марнымi.

— Мяркую, што ўзровень у 1,5 долара за еўра ўсiх задавальняе. I будзем спадзявацца на тое, што гэты рубеж стане ўстойлiвым, каля яго будзе хiстацца долар, што далейшага падзення яго курса не адбудзецца. Таму што беларусы трымаюць каля паловы сваiх зберажэнняў у доларах, ды i Нацыянальны банк амаль палову золатавалютных рэзерваў трымае ў гэтай валюце. Хаця асобныя замежныя банкаўскiя аналiтыкi прадказваюць, што не пройдзе i года, як давядзецца даваць 2 долары за 1 еўра.

— Мне падаецца, гэта занадта песiмiстычны сцэнарый. Як мяркуеце, магчыма, ёсць рацыя пры ўкладаннi свабодных грошай людзям ужо не арыентавацца на долар, хоць наўрад цi ён сказаў сваё апошняе слова?

— Трэба паглядзець, цi затрымаецца долар на мяжы ў 1,5 долара за еўра. Аднак заўважу, што мы часцей ездзiм у еўрапейскiя краiны, дзе карыстацца трэба еўра. А таму пацiху можна павялiчваць долю еўра ў зберажэннях. Да таго ж, наколькi я ведаю, Нацыянальны банк на наступны год плануе толькi ўмераную дэвальвацыю беларускага рубля. Таму тое, што захоўваецца ў беларускiх рублях, вiдаць, на мяжы гэтага новага года можна будзе пакiнуць без змен.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

←Семь семерок продали за Br23 миллиона

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика