Будзе яшчэ адна праграма МВФ
22.10.2009 16:45
—
Новости Общества
Прадстаўніца Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусі Наталля Калядзіна заявіла, што пасля першай праграмы па лібералізацыі эканомікі Беларусі, магчымая другая.Спадарыня Калядзіна таксама адзначыла, што «ўлады Беларусі ўжо зацікавіліся працягам структурных зменаў у беларускай эканоміцы і пасля заканчэння той праграмы МВФ, якая дзейнічае зараз. Новая праграма, калі будзе распрацаваная, пачне дзейнічаць пасля сканчэння першай».
Адказваючы на пытанне аб карэкціроўцы крэдытнай палітыкі МВФ пасля адмовы Расіі прадстаўляць апошні транш крэдыту Беларусі, Н.Калядзіна заўважыла, што «урад Беларусі пакуль не звяртаўся да нас з пытаннем аб дафінансаванні. Канчаткова закрываць пытанне непрадастаўлення крэдыту Расіяй пакуль рана».