Група дэпутатаў парлямэнту Швэцыі далучылася да кампаніі «Стоп 193.1!»

Источник материала:  
22.10.2009 12:19 — Новости Общества


Група дэпутатаў нацыянальнага парлямэнту Швэцыі, якая на дадзены момант старшынюе ў Эўразьвязе, далучылася да кампаніі «Стоп 193.1!». Швэдзкія парлямэнтары накіравалі адпаведныя заявы ў Менск напярэдадні прыняцьця рашэньня па санкцыях супраць шэрагу службовых беларускіх асобаў.

Прадстаўнічка Хрысьціянскае дэмакратыі Анэлі Энаксан, а таксама дзьве дэпутаткі з Лібэральнай Народнай Партыі Сэсілія Вігстрём і Брыгіта Ольсон падтрымалі кампанію «Стоп 193.1!». Парлямэнтары накіравалі звароты да беларускіх уладаў з патрабаваньнем аб скасаваньні крымінальнага артыкула, які робіць немагчымым нармальнае функцыянаваньне грамадзянскага сэктара ў прынцыпе. Дэпутаты Рыксдага сыгналізуюць афіцыйнаму Менску, што валодаюць поўнай і аб’ектыўнай інфармацыяй пра сапраўдную сытуацыю ў сфэры свабоды асацыяцыяў у Беларусі.

Выканаўчая дырэктарка Асамблеі НДА і каардынатар кампаніі Алёна Валынец выказвае ўдзячнасьць швэдзкім палітыкам за салідарную пазыцыю і пасьлядоўнасьць у адстойваньні правоў чалавека ў Беларусі.

«На жаль, беларускія ўлады ня надта сьпяшаюцца давесьці шчырасьць сваіх намераў аб скасаваньні артыкула 193.1 КК. Унутры Беларусі мы маем даволі вузкае кола рычагоў уплыву на ўлады, таму міжнародная падтрымка і ціск павялічваюць шансы на магчымасьць зьменаў», — зазначыла Алёна Валынец.

←Следователи выясняют личность погибшего в бассейне ФОК "Серебрянка" мужчины

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика