32 паверхi, 132 метры
Першы вышынны жылы дом будуецца ў сталiцы на скрыжаваннi вулiц Цiмiразева, Максiма Танка i Кальварыйскай. Вышыня 32-павярховага дома складзе 114 метраў, а разам са шпiлем, якi завяршае канструкцыю, — 132 метры. Такiх высокiх дамоў у Мiнску пакуль няма.
Як расказаў генеральны дырэктар СТАА "Ітэрабелбуд" Павел Падзiла, нiжнiя чатыры паверхi будынка зоймуць адмiнiстрацыйныя памяшканнi з выставачнымi заламi, невялiкiмi гандлёвымi аб'ектамi. У доме будзе 165 кватэр (1—4-пакаёвыя) свабоднай планiроўкi плошчай ад 63 да 188 квадратных метраў. Вышыня столi складзе 3 метры. У аднапакаёвай кватэры па праекце два балконы, у большых кватэрах — тры i два санвузлы.
На двух верхнiх паверхах размесцяцца чатыры пентхаўзы (двухузроўневыя кватэры) з трох i сямi пакояў з адкрытымi тэрасамi.Пад домам будзе гараж, у якiм дзякуючы сiстэме мультыпаркiнгу змогуць змясцiцца 195 аўтамабiляў.
Здаць першы жылы "хмарачос" плануецца ў сярэдзiне 2011 года.
Вольга ЖАРЫНА, "Мiнск—Навiны".
"Мiнск—Навiны".