Прадпрымальнiкi вучацца зарабляць на экспарце беларускага

Источник материала:  

Семiнар для прадпрымальнiкаў "Як IП зарабiць на экспарце" прайшоў на базе Мiнскага саюза прадпрымальнiкаў i працадаўцаў напрыканцы мiнулага тыдня. На iм прадпрымальнiкi, якiя ўжо пачалi вывозiць на экспарт беларускiя тавары, альбо якiя яшчэ толькi пачалi падумваць пра гэта, мелi магчымасць атрымаць адказы на пытаннi пра льготны парадак для прадпрымальнiкаў-экспарцёраў па 477-м Указе Прэзiдэнта непасрэдна ад чыноўнiкаў — на семiнары прысутнiчалi прадстаўнiкi ад мытнi, Мiнiстэрства эканомiкi, Мiнiстэрства па падатках i зборах, Мiнiстэрства замежных спраў, Мiнiстэрства гандлю.

Прадпрымальнiкi вучацца зарабляць на экспарце беларускагаЦiкава, што акрамя канкрэтных i "кропкавых" пытанняў пра статыстычную справаздачнасць, мытнае афармленне, дэклараванне даходаў i iнш., прадпрымальнiкi паскардзiлiся, што яшчэ не ўсе прадпрыемствы пакуль маюць жаданне працаваць з прадпрымальнiкамi i прадаваць iм сваю прадукцыю. Чыноўнiкi згадзiлiся, што i такiя выпадкi ёсць, i параiлi прадпрымальнiкам iх не замоўчваць — прынамсi, Аляксандр Лiхачэўскi, дырэктар Дэпартамента па прадпрымальнiцтве Мiнэканомiкi, расказаў пра раздзел на сайце "Свая справа" (http://svoedelo.by), дзе можна пакiнуць свае скаргi або прапановы:Начальнiк упраўлення арганiзацыi гандлю Мiнiстэрства гандлю Андрэй Новiкаў таксама папрасiў прадпрымальнiкаў не саромецца расказваць пра негатыўны досвед працы з айчыннымi прадпрыемствамi:

таксама папрасiў прадпрымальнiкаў не саромецца расказваць пра негатыўны досвед працы з айчыннымi прадпрыемствамi:

— Кантактная iнфармацыя Мiнгандлю ёсць, асабiста мiнiстр неаднаразова заяўляў, што гатовы пры наяўнасцi канкрэтных выпадкаў вырашаць i здымаць гэтыя праблемы нават на ўзроўнi мiнiстраў.

На семiнары прадпрымальнiкам не толькi адказвалi на пытаннi, але i давалi парады: як лягчэй знайсцi гандлёвых партнёраў за мяжой, як набыць тавары, як iх рэалiзаваць i г.д. Прынамсi, нават Мiнiстэрства замежных спраў можа пэўным чынам дапамагчы прадпрымальнiкам, што выходзяць на новыя рынкi з беларускiмi таварамi, але Вера Скварцова, кансультант Дэпартамента знешнеэканамiчнай дзейнасцi Мiнiстэрства замежных спраў, папрасiла, каб у МЗС звярталiся ўжо з канкрэтнымi прапановамi, канкрэтнай праблемай, прапрацаваным пытаннем:

— Былi выпадкi зваротаў, калi пытаюцца пра вельмi агульнае i па сутнасцi нi пра што. Напрыклад: "Дапамажыце прадаць мяшкi". Вы ведаеце, ну, вельмi складана сказаць, як прадаць тыя мяшкi. Таму зварот павiнен гучаць як камерцыйная прапанова з аб'ёмамi, цэнамi, прапрацаванымi варыянтамi i прычынамi, чаму гэтыя варыянты не атрымалiся.

Таксама прадпрымальнiкаў запрасiлi карыстацца паслугамi Беларускай унiверсальнай таварнай бiржы (http://butb.by/), дзе сёння можна пакiдаць заяўкi не толькi на продаж, але i на набыццё, а таксама ўступаць у шэрагi грамадскiх аб'яднанняў прадпрымальнiкаў, бо апошнiя могуць дапамагаць толькi сваiм членам.

Прадпрымальнiца Кацярына Чыжык, якая i была адным з iнiцыятараў iдэi стварэння льготных умоў для прадпрымальнiкаў-экспарцёраў, параiла прадпрымальнiкам спяшацца:

, якая i была адным з iнiцыятараў iдэi стварэння льготных умоў для прадпрымальнiкаў-экспарцёраў, параiла прадпрымальнiкам спяшацца:

— Насамрэч беларускае любяць, яно прадаецца, яго купляюць, iснуе попыт i цiкавасць. У Расii ёсць ужо брэнд "беларускае" — калi беларускае, то добрае, — кажа Кацярына Чыжык. — Хто хоча пачынаць, то пачынайце лепш з кiрмашоў. I магу сказаць, каб спяшалiся, бо ўказ насамрэч добры. Я пачынала пры iншых умовах, больш складаных, цяпер умовы добрыя, але ненадоўга. Таму спяшайцеся за гэты перыяд зразумець спецыфiку працы i для сябе нешта вызначыць. Калi ў нас слабы iмпарт тут, то, значыць, трэба паехаць i зарабiць. Цяжка, але рэнтабельна.

Дарэчы, Уладзiмiр Карагiн, старшыня Мiнскага сталiчнага саюза прадпрымальнiкаў i працадаўцаў, выказаў пажаданне, каб экспартная дзейнасць прадпрымальнiкаў пасля 1 лiпеня 2010 года, калi скончацца льготныя ўмовы, не згарнулася:

— У нас гэтая праца да 1 лiпеня, але мы мяркуем, што некаторыя прадпрымальнiкi, пачаўшы гэтую працу, акапаўшыся на пазiцыях рынка той жа Расii цi Лiтвы, у будучынi могуць пераўтварыцца ў юрыдычную асобу i нармальна далей працаваць. Таму намаганнi, якiя прыкладаюцца да наладжвання сувязяў i кантактаў, могуць прывесцi да сур'ёзнай справы. Стварэнне ў будучынi экспартных кампанiй, гандлёвых дамоў, аб'яднанне па шэрагу груп, — гэта цалкам нармальны напрамак бiзнэсу.

Што датычыцца магчымасцi зарабiць на экспарце беларускага, то Уладзiмiр Карагiн лiчыць, што такая магчымасць рэальна ёсць:

— На працягу 7—8 месяцаў можна папрацаваць, зарабiць грошы. Некаторыя нашы члены саюза з Маладзечна ўжо зарабляюць. Яны казалi, што 1,5—3 тыс. долараў можна на гэтым сёння зарабiць прадпрымальнiкам. Ну, напэўна, мiльёнаў долараў зарабiць не паспеюць, бо зачынiцца акно магчымасцяў.

Павел БЕРАСНЕЎ.

←Жизнь Минска и минчан 21 октября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика