У Латвii падрыхтавалi закон аб легалiзацыi самагонкi

Источник материала:  

У Латвii падрыхтавалi закон аб легалiзацыi самагонкiУ парламенце Латвii падрыхтаваны законапраект, якi рэгламентуе вытворчасць самагонкi, а таксама хатняга вiна i пiва. Пра гэта паведамляе "Гадзiна".

Дакумент уяўляе сабой папраўкi ў закон аб абарачэннi алкаголю. Як адзначае NоvоNеws, ён дазваляе жыхару Латвii вырабляць да 200 лiтраў самагонкi, а таксама да 30 тысяч лiтраў вiна i пiва ў год. Для гэтага, праўда, ахвотным давядзецца атрымлiваць дазвол на вытворчасць акцызных тавараў, а таксама ўзгадняць гэтае пытанне ў мясцовым самакiраваннi.

Калi ж самагоншчык захоча прадаваць сваю прадукцыю, то павiнен будзе яшчэ набыць для яе акцызныя маркi. Калi папраўкi могуць быць разгледжаныя парламентам, пакуль невядома. Як адзначала раней выданне "Бiзнэс&Балтыя", каментуючы планы заканадаўцаў у дачыненнi да самагоншчыкаў, удзельная вага алкаголю хатняй вытворчасцi на латвiйскiм рынку нязначная. Асноўную долю нелегальнага алкаголю складае прадукцыя, завезеная кантрабандай.

Усiх закладнiкаў у парыжскiм прыгарадзе вызвалiлi

Палiцыя ў сераду завяршыла аперацыю па вызваленнi шасцярых закладнiкаў, захопленых ранiцай таго ж дня ў прадуктовай краме на паўночным усходзе ад Парыжа.

Арыштаваныя двое злачынцаў. Дакладная колькасць зламыснiкаў, якiя прынялi ўдзел у нападзе, пакуль невядомая. Па звестках Раrisiеn, яны былi ўзброеныя пiсталетам тыпу "Беретта". Інцыдэнт адбыўся каля 10 ранiцы. Паводле ўдакладненых звестак, усе закладнiкi былi супрацоўнiкамi крамы. Мэтай злачынцаў стала выручка крамы i грошы, што захоўваюцца ў сейфе.

Як паведамляе радыёстанцыя Еurоре1, падчас спецаперацыi нiхто з супрацоўнiкаў крамы не пацярпеў.

←Жизнь Минска и минчан 21 октября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика