Мiтрапалiт Тадэвуш Кандрусевiч стане капеланам Мальтыйскага ордэна

Источник материала:  

Рашэнне аб прыняццi архiепiскапа ў Суверэнны Ваенны Мальтыйскi Ордэн у якасцi манаха капелана Вялiкага Крыжа было прынята 5 лiпеня Яго Высокасцю Правячым Прынцам i Вялiкiм Магiстрам Мальтыйскага Ордэна Фра Мэцью Фэстынгам.

25 кастрычнiка ў Мiнскiм архiкатэдральным касцёле iмя Найсвяцейшай Марыi Панны адбудзецца цырымонiя ўручэння ордэна Вялiкага Крыжа i адпаведнага дыплома Мiтрапалiту.

Мiтрапалiт Тадэвуш Кандрусевiч стане капеланам Мальтыйскага ордэнаМальтыйскi Ордэн (Суверэнны Ваенны Ордэн гаспiтальераў Святога Іаана Iерусалiмскага) быў створаны ў пачатку ХII ст. Стаць кавалерам Ордэна здаўна лiчылi за гонар самыя славутыя людзi.

Выпраўляючыся ў ваенныя падарожжы, гаспiтальеры апраналiся ў чырвонае адзенне, упрыгожанае вялiкiм васьмiканцовым крыжам. Ордэн Вялiкага Крыжа i стаў з цягам часу сiмвалам гаспiтальераў. Усе члены Мальтыйскага Ордэна падзялялiся на тры катэгорыi: рыцары, капеланы i браты (сяржанты).

У гiсторыi Рэчы Паспалiтай, у склад якой уваходзiла Беларусь, ордэн Вялiкага Крыжа быў прысуджаны iнiцыятару аднаўлення Нясвiжа Мiкалаю Крыштофу Радзiвiлу Сiротку i яго сыну Жыгiмонту Каралю. У Беларусi рыцары Ордэна дзейнiчалi да 1817 г. Адзiны на ўсёй Беларусi храм, якi некалi належаў гаспiтальерам, знаходзiцца ў в. Сталовiчы Баранавiцкага раёна (царква св. Аляксандра Неўскага).

Сёння рэзiдэнцыя Ордэна размяшчаецца ў Рыме. Мальтыйскi ордэн падтрымлiвае дыпламатычныя адносiны з 81 краiнай свету i мае сваiх прадстаўнiкоў у многiх мiжнародных арганiзацыях — Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, Упраўленнi Вярхоўнага камiсарыята ААН па справах бежанцаў, Харчовай i сельскагаспадарчай арганiзацыi ААН, Савеце Еўропы, ЮНЕСКА. З 1994 года мае статус пастаяннага назiральнiка ў ААН. Ордэн прытрымлiваецца палiтыкi неўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў.

З Беларуссю Мальтыйскi Ордэн некалькi гадоў супрацоўнiчаў праз Беларускае таварыства дружбы i культурных сувязяў. Дыпламатычныя ж адносiны былi замацаваныя пратаколам, якi быў падпiсаны ў красавiку 1996 года. У 2004-м Беларусь стала першай сярод краiн СНД, дзе было адкрыта пасольства Ордэна.

28 красавiка 2009 г. пасля аўдыенцыi ў Папы Рымскага Бенядыкта ХVI, у Рыме з Вялiкiм Магiстрам Ордэна Фра Мэцью Фэсцiнгам адбылася сустрэча Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi. У вынiку афiцыйных перамоў былi падпiсаны пагадненнi памiж абодвума бакамi. Як вядома, Мальтыйскi Ордэн актыўна ўдзельнiчае ў праграмах па дапамозе ў пераадоленнi наступстваў чарнобыльскай трагедыi i гуманiтарнай дапамогi медыцынскiм установам Беларусi.

Тадэвуш Кандрусевiч стане першым iерархам i першым святаром у гiсторыi сусветнай Беларусi, якому ўручаць ордэн Вялiкага Крыжа.

У вераснi 2007 года Тадэвуш Кандрусевiч быў удастоены звання мiтрапалiта Мiнска-Магiлёўскага, да гэтага ён больш за 15 гадоў узначальваў маскоўскую каталiцкую кафедру. Архiепiскап уваходзiць у спецыяльны савет Еўропы пры Генеральным сакратарыяце Сiнода Епiскапаў, Кангрэгацыю па справах духавенства, а таксама ў Папскi савет "Справядлiвасцi i мiру". З'яўляецца вiцэ-прэзiдэнтам Еўразiйскага аддзялення Мiжнароднай асацыяцыi рэлiгiйнай свабоды.

Iлья Лапато.

←Жизнь Минска и минчан 21 октября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика