Эстонія яшчэ не вызначылася па пытанні візавых санкцый у адносінах да беларускіх чыноўнікаў

Источник материала:  
21.10.2009 11:21 — Новости Общества

Эстонія яшчэ не вызначыла сваю пазіцыю па пытанні візавых санкцый у адносінах да беларускіх чыноўнікаў. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт, які 20 кастрычніка прыбыў у Мінск з візітам.

«Санкцыі цяпер замарожаныя, каб змяніць сітуацыю, усе 27 краін ЕС павінны быць упэўненыя, што рэформы ў Беларусі працягнуцца і будуць незваротнымі», — сказаў ён. Пры гэтым міністр падкрэсліў, што да разгляду гэтага пытання Саветам Еўрасаюза ёсць яшчэ месяц. Паводле яго слоў, рашэнне будзе прынятае зыходзячы з сітуацыі ў Беларусі.

Паэт таксама паведаміў, што 20 кастрычніка сустрэўся ў Мінску з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці.

«Для мяне было станоўчым момантам, што ўсе ўдзельнікі сустрэчы выступілі ў падтрымку таго, каб ЕС і Беларусь пачалі працэс спрашчэння візавай сістэмы, а таксама каб былі канкрэтныя захады ў рамках Усходняга партнёрства», — сказаў Паэт. Пры гэтым міністр паведаміў, што прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці праінфармавалі яго аб усё яшчэ існых у Беларусі цяжкасцях у дзейнасці палітычных партый і адсутнасці свабоды СМІ.

«І мы ўсе зацікаўлены ў тым, каб наступныя выбары ў Беларусі (прэзідэнцкія) былі свабоднымі», — падкрэсліў кіраўнік МЗС Эстоніі.

←Беларусь вчера. Минские хроники эпохи demi-saison

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика