Калі спынялі ход гадзінніка

Источник материала:  
21.10.2009

Сыход чалавека з жыцця ў народнай традыцыі суправа-джаўся шматлікімі рытуальнымі дзеяннямі, многія з якіх неабходна было правесці ў першыя гадзіны пасля смерці.

Першае, што неабходна было зрабіць, як толькі паміраў чалавек, спыніць ход гадзінніка (вялікага, што вісіць на сценцы або стаіць на падлозе) і гадзінніка, якім карыстаўся той, хто памёр. “Запусціць” іх ход можна будзе роўна праз год — у той самы дзень.Часцей за ўсё сімволіку гэтага абавязковага рытуальнага дзеяння ў традыцыйнай абрадавай практыцы славян тлумачаць наступным чынам: памёр чалавек — спыніўся адлік часу яго жыцця. Аднак на самай справе сімволіка гэтага рытуальнага дзеяння значна шырэйшая і складанейшая. Калі нараджэнне чалавека як быццам разгортвала “ручнік” — дарогу яго жыцця, а шматлікія абрады былі нацэлены на тое, каб “ужывіць” чалавека ў навакольны свет, то спынены ход гадзінніка пачынаў цыкл абрадавых дзеянняў, з’арыентаваных на “згортванне”, разрыў адносін са светам жывых і яго падрыхтоўку да пераходу ў свет продкаў.Усё, што можа адлюстроўваюць наваколле (люстраныя, шкляныя, паліраваныя паверхні) у тым памяшканні, у якім знаходзіцца памерлы, і па ходу вынасу нябожчыка з хаты завешвалі тканінай белага колеру. У заходніх раёнах Беларусі часта выкарыстоўваюць тканіну чорнага колеру.Завешваць люстэрка тканінай традыцыя даволі позняя па часу ўзнікнення, у больш раннія часы люстэрка проста пераварочвалі да сцяны.У сельскай мясцовасці яшчэ адным галоўным рытуальным дзеяннем першай пасмяротнай гадзіны было вывешванне на акно з боку вуліцы белага ручніка як знака, які сведчыў аб тым, што ў сям’ю прыйшла бяда.Калі ў хаце ў адкрытай ёмістасці (вядры, слоіку) знаходзілася вада, яе вылівалі. У адпаведнасці з народнымі паданнямі, душа памерлага чалавека абавязкова павінна “спаласнуцца”, ачысціцца перад тым, як назаўжды пакінуць жыллё. Яна магла здзейсніць гэтае абмыванне ў любым посудзе, у якім знаходзілася вада. Карыстацца гэтай вадой нельга, каб не наклікаць новую бяду.

←Мы работаем для вас. Работать качественно и прибыльно — главное правило березовских коммунальников

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика