За беларускую мову ўсё яшчэ затрымліваюць
20.10.2009 17:05
—
Новости Общества
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі лідэра «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча, ягоную намесніцу Насту Палажанку і актывіста арганізацыі Дзяніса Карнова.
Маладафронтаўцаў затрымалі недалёка ад чыгуначнага вакзалу сталіцы ў той момант, калі актывісты збіралі подпісы ў рамках кампаніі «За беларускую мову!».
Зміцера Дашкевіча, Насту Палажанку і Дзяніса Карнова даставілі ў міліцыю Кастрычніцкага раёну Менску.
Міліцыянты праверылі на кампутары асобы затрыманых і адпусцілі іх на волю.
Зміцер Дашкевіч паведаміў, што міліцыянты параілі ім збіраць подпісы на тэрыторыі іншых раёнаў сталіцы.