Пяць гадоў без Чаркасавай
20.10.2009 09:57
—
Новости Общества
20 кастрычніка спаўняецца 5 гадоў з дня забойства незалежнай журналісткі Веранікі Чаркасавай. Злачынства дагэтуль не расследавана.
Супрацоўніцу недзяржаўнай газэты «Салідарнасць» Вераніку Чаркасаву знайшлі 20 кастрычніка 2004 году мёртвай у сваёй кватэры. На целе было болей за 40 нажавых ранаў.
Сярод розных версіяў следства абрала адзіную — бытавую. Падазраванымі аб’явілі сына журналісткі Антося і яе айчыма Ўладзімера Мялешку, якія, паводле следства, заходзілі ў дзень забойства да Веранікі. Але тыя сваёй віны не прызналі.
Цяпер падазрэнні з Антося і Ўладзімера Мялешкі афіцыйна знятыя.
Антось праз пэўны час ад’ехаў з Менску ў Маскву да бацькі.