Польшча: Толькі Беларусь мае права адкрыць прычыны катастрофы Су-27
20.10.2009 00:10
—
Новости Общества
Міністэрства абароны Польшчы не апублікуе высноваў польска-беларускай камісіі, якая вывучала прычыны катастрофы беларускага самалёта Су-27 у часе сёлетняга авіяшоў у Радаме. Прэсавы сакратар гэтага ведамства абвесціў у панядзелак 19 кастрычніка, што вынікі можа агучыць толькі беларускі бок.
Камісія сваю працу закончыла і падрыхтавала канчатковую справаздачу.
Міжнародныя нормы ясна вызначаюць, што той бок, якому належаў самалёт, вызначае, у якой ступені, калі і ўвогуле ці агучваць публічна вынікі працы камісіі па расследаванні.
Ад таго, ці стануць высновы здабыткам грамадскасці, можна будзе меркаваць пра транспарэнтнасць дзейнасці цяперашніх сілавых структур Беларусі.