Непасрэдныя абавязкі хросных бацькоў

Источник материала:  
20.10.2009

Хросныя бацька і маці павінны паклапаціцца пра нацельны крыжык хрэсніка.

Крыжык і тасьму купляюць у храме. Тасьма павінна быць чырвонага колеру і складаць дзве даўжыні ручкі дзіцяці ад пальчыкаў да локця. На тасьму хросная маці або маці дзіцяці начытвае малітву “Ойча наш”.Для абраду хрышчэння шылі з новай, абавязкова белай (светлай) тканіны хрысцільны ўбор. Яго ўпрыгожвалі гафтам, карункамі. Спавівальнік (пояс, якім перавязвалі дзіця пасля спавівання) павінен быць чырвонага колеру. У царкве хросная маці павінна была на працягу ўсяго абраду трымаць пялёнкі і спавівальнік, каб такім чынам “вопратка” хрэсніка таксама была асвечаная.Пасля таго як дзіця тройчы апусцяць у купель з вадой, яго трэба было прыняць на белую пялёнку, якая пасля гэтага станавілася самым надзейным  абярэгам для дзіцяці. Яе захоўвалі ўсё жыццё.Хросныя бацькі павінны набыць для хросніка імянную ікону — абраз святога, у гонар якога назвалі дзіця, азнаёміцца самім і расказаць хрэсніку, калі ён падрасце, жыццяпіс гэтага святога, навучыць малітве-звароту да свайго святога апекуна.Пакуль хрэснік падрастае і сталее, хросныя бацькі находзяцца побач, дапамагаюць яго духоўнаму станаўленню, прыводзяць у храм у святы на споведзь і прычашчэнне. На працягу  года існуе некалькі дзён, калі  хрэснікі абавязкова прыходзяць у госці да хросных бацькоў і калі хросныя бацькі наведваюць хрэсніка. Так будзе працягвацца да вяселля хрэсніка, падчас якога хросныя бацькі прымуць самы актыўны ўдзел: яны стануць сватамі і будуць побач з хрэснікам у момант сватаўства, у храме падчас шлюбу, спякуць і вынесуць да вясельнага стала знак сямейнага шчасця — вясельны каравай.Здавалася б, узаемаадносіны хросных бацькоў і хрэсніка  на гэтым павінны  скончыцца. Але існуе тайнае правіла: хросныя бацькі да канца сваіх дзён моляцца за сваіх хрэснікаў, а хрэснік абавязаны праводзіць у апошні шлях сваіх хросных бацькоў.

←Обновили “визитку”

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика