Нацыянальная бібліятэка адмовіла пасольству Венгрыі

Источник материала:  
19.10.2009 14:58 — Новости Общества

ў памяшканні для фотавыставы «Свабода і дэмакратыя» з нагоды гадавіны рэвалюцыі 1956 года і Дня абвяшчэння Венгерскай Рэспублікі ў 1989 годзе.

У інтэрв’ю БелаПАН намеснік дырэктара бібліятэкі па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю Людміла Кірухіна матывавала адмову ў правядзенні фотавыставы «Свабода і дэмакратыя» тым, што галерэі ўстановы культуры заняты работамі I Мінскага міжнароднага фестывалю лічбавага мастацтва. Гэтая выстава працуе ва ўсіх галерэях бібліятэкі з 8 кастрычніка па 25 лістапада. Паводле слоў намесніка дырэктара, арганізатары творчай акцыі не чакалі такога маштабу выставы — прадстаўлена 170 работ з васьмі краін, у тым ліку з чатырох краін Еўрасаюза. «Гэта не проста выстава, а фестываль‑конкурс. І на гэтым тыдні міжнароднае журы пачне падводзіць яго вынікі», — адзначыла Кірухіна.

Каментуючы сітуацыю па просьбе БелаПАН, пасол Венгрыі Ферэнц Контра паведаміў, што адмова матывавана неабходнасцю рамонту будынка бібліятэкі пасля пашкоджання гідраізаляцыі з‑за моцных дажджоў.

Нягледзячы на папярэднюю дамоўленасць, у Нацыянальнай бібліятэцы таксама спачатку адмовіліся прадаставіць памяшканне пасольству для прыёму з нагоды нацыянальнага свята Венгрыі.

Аднак, як адзначыў дыпламат, пасля звароту ў Міністэрства культуры і МЗС дазвол быў атрыманы. Прыём пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы 21 кастрычніка.

«Мы лічым вельмі важнымі адкрытыя зносіны з журналістамі. Таму не стану адмаўляць факт наяўнасці некаторых цяжкасцей у арганізацыі фотавыставы і прыёму з нагоды нацыянальнага свята, якія ліквідаваны на сённяшні дзень. Я выказваю падзяку міністрам культуры і замежных спраў, якія садзейнічалі вырашэнню гэтай праблемы», — заявіў дыпламат.

←За мінулыя выхадныя ў ДТЗ загінулі дзевяць чалавек, у тым ліку дзіця

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика