Цянюта прынёс прысягу пад нацыянальным сцягам
19.10.2009 11:35
—
Новости Общества
У нядзелю 18 кастрычніка шараговец Андрэй Цянюта прыняў урачыстую прысягу. Ён адзін з дзесятка актывістаў апазіцыі, прызваных служыць за апошні час.
На цырымонію ў полацкую вайсковую частку прыехалі бацькі жаўнера, а таксама сябры з Гомеля й Менска.
Яны і ўзнялі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг у часе прынясення прысягі Цянютам. Зазначым, што маладафронтацы заўважылі ў часці на прысязе супрацоўніка Віцебскага КДБ.
Увесь дзень Андрусь Цянюта прабыў з роднымі й сябрамі.