Перапісалі больш як палову
Па стане на 17 кастрычніка перапіс прайшлі 53% жыхароў Беларусі.
Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, больш за ўсё насельніцтва — 56% — перапісана ў Магілёўскай вобласці, менш за ўсё — 49% — у Мінскай. У Гомельскай вобласці перапіс прайшлі 54% жыхароў, у Віцебскай, Гродзенскай абласцях і Мінску — 53%.
Перапісу насельніцтва, які праводзіцца ў Беларусі з 14 па 24 кастрычніка, падлягаюць беларускія і замежныя грамадзяне, якія пастаянна жывуць у краіне, асобы без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, а таксама грамадзяне, якія пастаянна жывуць у краіне, але часова адсутнічаюць у сувязі з выездам за мяжу ў камандзіроўку, на працу, на вучобу тэрмінам да аднаго года, замежныя грамадзяне, якія прыбылі ў Беларусь на працу і вучобу тэрмінам на адзін год і больш.
У краіне створана 648 перапісных, 6.326 інструктарскіх і 31.846 падліковых участкаў. Задзейнічана каля 48 тыс. часовага перапіснога персаналу, у тым ліку 38 тыс. перапісчыкаў.
На ўсе пытанні наконт перапісу адказвае гарачая лінія Белстата — 8-801-100-30-30.