Чвэрць прадпрыемстваў харчовай прамысловасці Беларусі стратныя

Источник материала:  
18.10.2009 21:36 — Новости Общества

Па выніках працы ў студзені—жніўні 2009 года 93 прадпрыемствы харчовай прамысловасці (24,5% ад агульнай колькасці) былі стратнымі. Агульная сума стратаў склала 415,5 млрд. рублёў, паведамляе Белстат.

Для параўнання: на 1 верасня 2008 года стратнымі былі 56 прадпрыемстваў (14,7%), Сума іх стратаў складала 64 млрд. рублёў.

Аб'ём вытворчасці ў галіне ў студзені—верасні 2009 года павялічыўся на 2,1% і дасягнуў 14 трлн. 46,3 млрд. рублёў. Прырост адбыўся па наступных відах прадукцыі: мяса — на 14,5% (да 394,4 тыс. тон); масла сметанковае — на 21,4% (60,1 тыс. тон); сыры — на 11,4% (102,8 тыс. тон); кансервы — на 7,6% (242,8 млн. умоўных бляшанак); макаронныя вырабы — на 9% (13,5 тыс. тон), гарэлка і лікёра-гарэлачныя вырабы — на 5% (10,4 млн. дал). У 1,2 разу вырасла вытворчасць каньяку (да 179 тыс. дал), цукру-пяску — на 5,6% (389 тыс. тон).

Разам з тым знізілася вытворчасць папярос і цыгарэт — на 1,5% (15 млрд. 404 млн. штук), піва — на 7,2% (26,6 млн. дал), вінаграднага віна — на 14,2% (1 млн. 407 тыс. дал), мінеральнай вады — на 8,8% (280,7 млн. паўлітраў).

←Два центнера наркотиков не доехало до Минска

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика