Грамадскі транспарт у Мінску і Вільні: дзе лепш?
У МІНСКУ
На правах мільённіка
Штодзённа каля трох мільёнаў чалавек карыстаюцца грамадскім транспартам сталіцы, віды якога па ступені папулярнасці можна пералічыць наступным чынам: метро, аўтобусы, тралейбусы, трамваі і маршрутныя таксі. Амаль усе віды транспарту належаць дзяржаве. Прыватныя паслугі па перавозках аказваюць некаторыя службы таксі і ўладальнікі маршрутных аўтобусаў.
Першыя пасажырскія перавозкі ў Мінску пачалі ажыццяўляцца ў 1887 годзе. Конку цягнулі па рэльсах 2-3 кані. Хуткасць яе была 5 км/г, а праезд каштаваў 3—6 капеек. Спыніць такі транспарт можна было ў любым месцы. Працавала конка да 11 гадзін вечара, а з 1928 года яна адышла ў мінулае. У 1929 годзе ў Мінску з’явіліся трамваі. Аўтобус стаў курсіраваць па мінскіх вуліцах з 1914 года, тралейбус — з 1952-га. Сёння з усіх гарадоў свету па колькасці тралейбусаў Мінск перавышае толькі Масква.
Як горад-мільённік беларуская сталіца атрымала права на існаванне ў ёй чацвёртага віду транспарту — метро, якое зараз штодзён перавозіць звыш мільёна чалавек. Цяпер падземка працуе ад паловы шостай раніцы да гадзіны ночы.
Першыя маршрутныя таксі (мікрааўтобусы) з’явіліся ў Мінску ў сярэдзіне 70-х мінулага стагоддзя. Кошт праезду ў іх тады ў чатыры разы перавышаў кошт паслуг звычайнага транспарту. У 1991 годзе маршруткі зніклі з вуліц і аднавілі сваю працу толькі ў 1996-м.
Ільгот на праезд больш не існуе
На пачатку XXI стагоддзя ў мінскі транспарт вярнуліся кандуктары, якіх не было з 1960-х. Білеты на маршрутку люді набываюць толькі ў вадзіцеля па цане ад 1500 да 2500 тысячы рублёў (у залежнасці ад працягласці маршруту).
Штраф за безбілетны праезд зараз складае 20% ад базавай велічыні, або 7000 рублёў. 15% сталічнага насельніцтва не аплачваюць праезд. З-за гэтага ў планах ДУ "Сталічны транспарт і сувязь” павысіць штраф да базавай велічыні (35 тысяч). Пакуль ім не даюць гэтага зрабіць, але хто ведае…
Сістэмы льгот на праезд больш не існуе, але права бясплатнага праезду маюць дзеці да 7 гадоў, маці-гераіні, ветэраны ВАВ, інваліды 1-й і 2-й групы і некаторыя іншыя катэгорыі людзей.
Білет на адну паездку ў аўтобусе, тралейбусе, трамваі, метро | У кіёску або ў кандуктара | 600 |
У вадзіцеля | 650 | |
Білет на адну паездку ў аўтобусе-экспрэсе | 900 | |
Праязны білет на дэкаду | На 1 від | 8300 |
На 2 віды або аўтобус-экспрэс | 11080 | |
На 3 віды | 13210 | |
На 4 віды | 14950 | |
Праязны білет на месяц | На 1 від | 23670 |
На 2 віды або аўтобус-экспрэс | 31570 | |
На 3 віды | 37660 | |
На 4 віды | 42610 |
У ВІЛЬНІ
Метро — толькі ў марах
![]() |
Па літоўскай сталіцы можна перамяшчацца і на сігвеях. Такі спосаб асабліва падабаецца турыстам. |
Грамадскім транспартам у Вільні карыстацца досыць зручна, бо працуе ён дакладна па раскладзе, які ёсць на кожным прыпынку. Расклад любога маршруту можна паглядзець і ў інтэрнэце на сайце грамадскага транспарту.
Білеты на праезд прадаюцца ў паштовых кіёсках на прыпынках і непасрэдна ў вадзіцеля. Праўда, у апошнім выпадку каштуюць на чвэрць даражэй.
Паслугамі гарадскога грамадскага транспарту можна карыстацца і ноччу, але далёка не па ўсіх маршрутах.
Абмяраць рулеткай не будуць
Асобна трэба сказаць пра штрафы. Апошнім часам іх памеры выраслі. За безбілетны праезд можна заплаціць 60—100 літаў (1 літ=1200 бел.руб.). Безбілетны праезд дзіцяці ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў будзе “каштаваць” 40—80 літаў. У выпадку, калі вы купілі льготны білет, але не можаце дакументальна пацвердзіць права на яго, штраф складзе ад 20 да 40 літаў. Зусім свежае новаўвядзенне: у грамадскім транспарце забаранілі перавозіць веласіпеды, а на іншыя віды багажу неабходна набываць квіток. Бясплатна можна перавозіць рэчы памерам 60x40x20 см. За неаплачаны багаж большага памеру штраф складзе 10—20 літаў. Праўда Данюс Рінкаўскас, прадстаўнік арганізацыі, якая займаецца транспартнымі паслугамі, сцвярджае, што “кантралёры будуць па-чалавечы ставіцца да пасажыраў і абмяраць валізкі рулеткай не збіраюцца”.
Прыватныя транспартныя паслугі ў Вільні прадстаўлены ў выглядзе маршрутных таксі, камерцыйных аўтобусаў і таксі. У маршрутках кошт адной паездкі складае каля 3-х літаў. У камерцыйных аўтобусах квіток трэба набываць у кандуктара. Адна паездка ў такім аўтобусе каштуе столькі ж, колькі і талончык на звычайны аўтобус у кіёску. Таксі аказваюць паслугі ў сярэднім па цане 1,40 lt за км. Толькі тут ёсць адна асаблівасць, з якой сутыкнуўся ўжо не адзін госць літоўскай сталіцы: калі садзішся ў машыну таксі на вуліцы, не выклікаючы яе загадзя па тэлефоне, паездка абыдзецца прыкладна ў два разы даражэй. І ўсё па лічыльніку. Таму званіць у службу таксі варта, нават калі ў ваша поле зроку трапілі некалькі машын у чаканні кліентаў.
Што да ўладальнікаў уласных аўто, то яны акрамя даволі высокіх коштаў на бензін (прыкладна 3,65 літа за літр 95-га) штодня сутыкаюцца з праблемай затораў на дарогах у гадзіны пік. Гарадскія ўлады спрабуюць знайсці выйсце з такой сітуацыі, аднак пакуль задача толькі ўскладняецца: колькасць аўтааматараў павялічваецца.
Лічбы пазначаны ў літах. 1 літ=1200 бел.руб.
Ільготны | Поўны | ||||
Школьнікам і студэнтам дзённых форм навучання | Іншым ільготным катэгорыям | На працоўныя дні | На працоўныя і выхадныя дні | ||
Білет на адну паездку ў аўтобусе, тралейбусе, трамваі, метро | У кіёску або ў кандуктара | 1,0 | 2,0 | ||
У вадзіцеля | 1,25 | 2,50 | |||
Праязны білет на месяц | На 1 від | 17,0 | 42,50 | 75,0 | 85,0 |
На 2 віды | 22,0 | 55,0 | 100,0 | 110,0 |