Нядбайнае i безгаспадарчае расходаванне цеплавой энергii недапушчальнае

Источник материала:  

У Мiнiстэрстве энергетыкi, якое мае выключную важнасць для краiны, павiнен быць наведзены поўны парадак i забяспечана строгая дысцыплiна, заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 15 кастрычнiка ў час справаздачы мiнiстра энергетыкi Аляксандра Азярца.

Мiнiстр лiчыць, што на працягу 2010—2011 гадоў удасца карэнным чынам перамянiць сiтуацыю са структурай спажывання палiва ў краiне. Да 2015 года плануецца знiзiць спажыванне газу да 55 працэнтаў, больш шырока выкарыстоўваць мясцовыя вiды палiва, вугаль.

На нарадзе было разгледжана таксама не менш важнае пытанне — падрыхтоўка да будаўнiцтва ў Беларусi АЭС. У чацвёртым квартале 2009 года будзе падпiсана кантрактнае пагадненне, а ў першым квартале 2010 года плануецца падпiсаць мiжурадавае пагадненне з Расiяй аб выдзяленнi дзяржаўнага крэдыту. Усе работы над пагадненнем практычна завершаны. Тады ж плануецца падпiсаць кантракт на будаўнiцтва АЭС у Беларусi. Такiм чынам, у сярэдзiне 2011 года можна будзе пачаць будаўнiцтва рэактарнага i дапаможных цэхаў.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на факты парушэнняў, якiя мелi месца ў мiнулым, пры правядзеннi працэдур закупак. У вынiку ўрон дзяржаве склаў больш за "Што недапушчальна ў палiўна-энергетычнай сферы — гэта факты неэфектыўнага выкарыстання i нават прысваенне бюджэтных сродкаў, у вынiку чаго праваахоўнымi органамi ўзбуджаны i расследуюцца крымiнальныя справы", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы запатрабаваў звярнуць пiльную ўвагу на працэдуру дзяржзакупак i канчаткова навесцi тут парадак. Прэзiдэнт заклiкаў выкаранiць усялякiя праявы карупцыi.

"Мiнiстэрства энергетыкi — важнейшае ведамства, iдуць вялiзныя грашовыя патокi. Вы павiнны iх кантраляваць. Майце на ўвазе — лiтасцi адносна гэтага не будзе, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — У вас нават больш чым ваеннае мiнiстэрства. Таму i дысцыплiна павiнна быць жалезная!"

У час нарады Аляксандр Азярэц выступiў з прапановай адыходзiць ад практыкi перакрыжаванага субсiдзiравання i павысiць тарыфы на энерганосьбiты для насельнiцтва. Цяпер страты галiны за кошт недаплаты насельнiцтва складаюць Br900 млрд. Так, сёння насельнiцтва аплачвае прыкладна палову ад рэальнага кошту прыроднага газу, што пастаўляецца ў дамы.

У сваю чаргу Прэзiдэнт лiчыць, што пакуль не варта спяшацца з прыняццем такога рашэння. На думку кiраўнiка дзяржавы, неабходна шукаць шляхi аптымiзацыi затрат, каб не дапусцiць павышэння тарыфаў. Дабiцца гэтага можна ў тым лiку i за кошт знiжэння сабекошту.

Падагульняючы размову на гэту тэму, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што не можа весцiся i размовы аб павышэннi тарыфаў для насельнiцтва адразу на 5—7 працэнтаў.

"Давайце дамовiмся так: пачынаючы з 1 студзеня, у месяц па долару, недзе маленькiмi зрухамi, i то — спачатку абгрунтаваўшы i далажыўшы Прэзiдэнту. І мы спакойна, у залежнасцi ад таго, як будзе развiвацца крызiс, будзем прырастаць у агульнай суме на 7 долараў у наступным годзе. Але па аднаму долару, а не па пяць або сем. Але гэта ўсё неабходна яшчэ пралiчыць", — падкрэслiў Прэзiдэнт. "Трэба мець на ўвазе, што сёння насельнiцтва не можа больш заплацiць. Таму не трэба сёння патрабаваць ад мяне павышэння тарыфаў. Трэба разумець, што мы не так павысiлi зарплаты i пенсii насельнiцтву, каб 5—7 долараў у iх забраць. Але i насельнiцтва павiнна разумець, што калi мы загубiм энергетыку — не будзе дзяржавы i наогул зарплат".

Старшыня Прэзiдыума НАН Беларусi Мiхаiл Мяснiковiч звярнуў увагу на праблему знiжэння энергаёмiстасцi ВУП, дыверсiфiкацыю энергабалансу i мясцовых вiдаў палiва. Ён выказаў меркаванне, што знiжэнне сабекошту энергетычнай вытворчасцi ў краiне мае сэнс сумясцiць i з невялiкiм павышэннем тарыфаў — у разумных межах.

"Прашу давесцi да ўсiх губернатараў, раёнаў, прадпрыемстваў, што будзем прыцягваць да адказнасцi за нядбайнае i безгаспадарчае расходаванне цеплавой энергii", — падкрэслiў Прэзiдэнт.

У час нарады закранулi ўсе сферы дзейнасцi мiнiстэрства. У тым лiку размова вялася i аб далучаных да сiстэмы Мiнэнерга 15 раней стратных сельгасарганiзацый. На тэхнiчнае пераўзбраенне i мадэрнiзацыю вытворчасцi было накiравана больш як Br270 млрд. Аднак кiраўнiк дзяржавы выказаў сумненнi наконт эфектыўнасцi ўкладання сродкаў. На яго думку, грошы часам неразумна накiроўвалiся на некаторыя аб'екты.

Кiраўнiк дзяржавы звярнуў увагу на неабходнасць прадаўжэння мадэрнiзацыi энергетычнай сiстэмы, кiраўнiцкай рэформы. "Гэтыя працэсы не павiнны спыняцца", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзiдэнт таксама лiчыць, што трэба больш шырока выкарыстоўваць магчымасцi знешняга запазычання сродкаў, паколькi гэта акупляецца i вельмi выгадна краiне.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.

←Главврача уволили с работы за падение на ребенка книжного шкафа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика