Генпракуратура прапаноўвае больш сурова штрафаваць нецвярозых кiроўцаў

Источник материала:  

За кiраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, перадачу права на кiраванне нецвярозаму альбо адмову ад праходжання медыцынскага агляду Генпракуратура прапаноўвае ўсталяваць штраф у памеры 200 базавых велiчыняў (1 базавая велiчыня — Br35 тыс.). Калi правапарушальнiк пры гэтым не будзе мець пасведчання кiроўцы, то ён павiнен заплацiць штраф у памеры 300 базавых. Нагадаю, што зараз максiмальны памер штрафу за акрэсленыя парушэннi складае 45 базавых велiчыняў. Генпракуратура таксама лiчыць, што мэтазгодна выключыць з Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных парушэннях такую менш суровую (чым штраф) меру пакарання, як адмiнiстрацыйны арышт.

Надзея ДРЫЛА.

←Главврача уволили с работы за падение на ребенка книжного шкафа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика