У Падляшскім ваяводстве беларуская мова прызнана афіцыйнай

Источник материала:  
16.10.2009 11:02 — Новости Общества
Асобы статус беларуская мова набыла ў гміне (сельсавеце) Орля Бельскага павета Падляшскага ваяводства Польшчы (недалёка ад Белавежскай пушчы). У 2002 годзе у час перапісу насельніцтва каля 70-80 працэнтаў з 3300 жыхароў мікрарэгіёна назваліся беларусамі.

Польскі Закон аб нацыянальных і этнічных меншасцях ды рэгіянальнай мове дазваляе ў мясцовасцях, дзе не менш за 20 працэнтаў грамадзян складаюць прадстаўнікі няпольскай нацыянальнасці, выкарыстоўваць у якасці дапаможнай мову мясцовага насельніцтва і афармляць указальнікі населеных пунктаў як на польскай, так і на рэгіянальнай мове.
Як дапаможная беларуская мова ўжываецца ўжо ў трох гмінах Польшчы — апрача Орлі, у Гайнаўцы і Нараўцы. У гэтых раёнах таксама працуюць школы, дзе вывучаюць беларускую мову.

На тэрыторыі Орлі беларуская мова афіцыйна можа выкарыстоўвацца ў якасці дапаможнай у дзяржаўных установах з вясны гэтага года, калі мясцовыя дэпутаты прынялі адпаведную пастанову, — паведаміў войт Орлі Пётр Сельвясюк.

Цяпер дэпутаты вырашылі, што назвы 25 вёсак гміны павінны быць прадубліраваны на ўказальніках па-беларуску. Праўда, рашэнне рэгіянальных улад яшчэ павінна быць адобрана ў Міністэрстве ўнутраных спраў.

Сёння ў якасці дапаможнай у Польшчы выкарыстоўваецца таксама літоўская мова — у гміне Пуньск (на захад ад Гродна).

←В Беларуси продолжается перепись населения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика