Вылучылі дэлегатаў на устаноўчы з’езд БХД і Еўрапейскі форум

Источник материала:  
16.10.2009 09:33 — Новости Общества

15 кастрычніка ў Мінску адбылося выбранне дэлегатаў на ўстаноўчы з’езд партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) і Беларускі еўрапейскі форум.

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД Аляксей Шэін паведаміў, што партыя аб’ядноўвае прыкладна 1,8 тыс. членаў і працягвае дамагацца рэгістрацыі. 28 лютага адбыўся ўстаноўчы з’езд БХД, аднак Міністэрства юстыцыі не зарэгістравала партыю, бо з 1.072 заснавальнікаў шэсць чалавек адмовіліся ад сваіх подпісаў.«Мы мяркуем, што гэта звязана з кампаніяй запалохвання заснавальнікаў БХД», — сказаў Шэін.

Паводле яго слоў, напярэдадні лістападаўскага рашэння Еўрасаюза аб санкцыях у дачыненні да шэрагу беларускіх чыноўнікаў вырашана правесці новы, «больш масавы і відовішчны» ўстаноўчы з’езд БХД і вызначыць стаўленне партыі да прэзідэнцкіх выбараў. «Калі ўлады не дадуць памяшканне для з’езда, ён будзе праведзены 31 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы сталіцы», — заявіў Шэін.

14 лістапада ў Мінску запланавана правядзенне маштабнага Беларускага еўрапейскага форуму з удзелам прыкладна тысячы дэлегатаў і гасцей, у тым ліку старшыні і дэпутатаў Еўрапарламента. Форум скіраваны на аб’яднанне тых сіл краіны, у тым ліку аргкамітэта БХД, Партыі БНФ і руху «За Свабоду», якія выступаюць «за прабеларускі і праеўрапейскі выбар» развіцця грамадства. Форум павінен прадэманстраваць беларускай і міжнароднай супольнасці наяўнасць у краіне «дастатковых сіл» — партый, арганізацый і асоб, якія прытрымліваюцца прабеларускіх і праеўрапейскіх каштоўнасцей. «Аднак на гэтым форуме не будзе вылучацца кандыдат для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах», — сказаў Шэін.

Член аргкамітэта па стварэнні БХД Валерыя Чарнаморцава паведаміла, што з ініцыятывы сустаршыні БХД Паўла Севярынца другі год рэалізуецца праект «Беларускі хрысціянскі хіт», у межах якога выпушчана чатыры кампакт‑дыскі і рыхтуецца пяты — «Беларускі бардаўскі хіт». Яго прэзентацыя адбудзецца 31 кастрычніка ў Мінску на канцэрце пасля ўстаноўчага з’езда БХД.

←Менск. Вінярскі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика