Мінэканомікі: Інфляцыя ў Беларусі па выніках 2009 года не перавысіць 11%

Источник материала:  
15.10.2009 16:18 — Новости Общества

Пра гэта заявіў дырэктар дэпартамента цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі Ігар Фамін сёння на брыфінгу ў Мінску.

Прадстаўнік Мінэканомікі нагадаў, што ў адпаведнасці з пастановай міністэрства нумар 141 значна пашырана кола тавараў, пры фарміраванні цэн на якія будуць прымяняцца свабодныя гандлёвыя надбаўкі. Аднак істотнага росту цэн у сувязі з гэтым не чакаецца. «Мы не здымаем з сябе задачы па выкананню прагнознага параметра інфляцыі па году 11 працэнтаў, — падкрэсліў Ігар Фамін. — Лічу, што мы павінны ўкласціся ў гэты паказчык».

Паводле слоў Ігара Фаміна, у пералік тавараў, па якіх захоўваюцца абмежаваныя памеры гандлёвых надбавак, увайшлі найважнейшыя сацыяльна значныя прадукты харчавання, тавары для дзяцей, лекавыя сродкі, вырабы медыцынскага прызначэння і тавары масавага попыту — усяго 50 пазіцый. «На астатнія тавары гандлёвыя надбаўкі будуць фарміравацца з улікам кан’юнктуры рынку», — падкрэсліў ён.

Што датычыцца імпартаванай прадукцыі, то 30‑працэнтнай гандлёвай надбаўкай будуць абмежаваны цэны толькі на тавары замежнага паходжання, якія пастаўляюцца для вытворчых мэт, уласнага спажывання, перапрацоўкі на давальніцкіх умовах і якія ўваходзяць у пералік найважнейшых сацыяльна значных. Надбаўкі на ўсе астатнія імпартныя тавары таксама будуць свабоднымі.

Ігар Фамін канстатаваў, што цяпер у Беларусі захоўваецца дзяржрэгуляванне на асноўныя тавары, работы, паслугі, якія маюць важнае народна‑гаспадарчае і стратэгічнае значэнне для Беларусі (прадукцыя абароннага прызначэння, нафта, газ, паслугі ЖКГ, транспарту, сувязі і інш). «Стратэгічным напрамкам дзяржаўнай цэнавай палітыкі з’яўляецца захаванне пазітыўных тэндэнцый па стабілізацыі цэнавай сітуацыі ў краіне і з улікам сацыяльна‑эканамічнай сітуацыі далейшае пашырэнне сферы прымянення свабоднага цэнаўтварэння ў мэтах развіцця канкурэнтных пачаткаў у эканоміцы», — сказаў ён

БЕЛТА

←Стэнаграма адказаў Лукашэнкі перапісчыцы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика