Мілінкевіч сустрэўся з міністрам замежных спраў Чэхіі і расійскімі палітыкамі

Источник материала:  
15.10.2009 13:32 — Новости Общества

Падчас сустрэчы ў Празе беларускай дэлегацыі ў складзе Аляксандра Мілінкевіча, Уладзіміра Навасяда і Паўла Мажэйкі ў Міністэрстве замежных спраў з Янам Когоўтам цягам 45 хвілін быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў, датычных развіцця стасункаў паміж Беларуссю і Еўразвязам.

Палітыкі дамовіліся, што Чэхія ў наступным годзе будзе працягваць развіваць праграмы падтрымкі людзей, якія праследуюцца па палітычных матывах, і запрашаць беларускіх студэнтаў на навучанне у лепшых ВНУ Чэхіі.

З чэшскага боку плануецца таксама ўзмацніць падтрымку незалежных СМІ, у прыватнасці, «Еўрарадыё» і незалежнага беларускі тэлеканал «Белсат».

13‑14 кастрычніка адбыліся сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з былымі віцэ‑прэм’ерамі Расійскай Федэрацыі Ягорам Гайдарам і Рыгорам Яўлінскім. Падчас сустрэч з вядомымі расійскімі палітыкамі абмяркоўваліся перспектывы развіцця беларуска‑расійскіх стасункаў і супрацоўніцтва ў галіне экспертных і аналітычных распрацовак праектаў эканамічных рэформаў у Беларусі.

←Перчатка Майкла Джексона ушла с молотка почти за 71 тыс. долларов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика