У самым цэнтры Еўразii

Источник материала:  

пабывалi беларускiя журналiсты, каб на свае вочы паглядзець, чым жыве горад, якi пазней за ўсiх кладзецца спаць у Азii i раней за ўсiх прачынаецца ў Еўропе

Спачатку — крыху афiцыйнага.

З горада Екацярынбурга, сталiцы Сярэдняга Урала, вярнулася прадстаўнiчая беларуская дэлегацыя, якая ўдзельнiчала ў Нацыянальнай выставе нашай краiны ў гэтым рэгiёне.

Для Беларусi супрацоўнiцтва з Уральскай федэральнай акругай мае сур'ёзнае значэнне: на яго долю прыпадае трэць усяго таваразвароту рэспублiкi з Расiйскай Федэрацыяй. Уральскi рэгiён — асноўны для Беларусi пастаўшчык металаў i вуглевадароднай сыравiны. У сваю чаргу, Свярдлоўская вобласць — пяты па дынамiчнасцi развiцця рэгiён РФ i, як вынiк, галоўны спажывец беларускай прадукцыi на Урале.

У самым цэнтры ЕўразiiПадчас Нацыянальнай выставы памiж Беларуссю i вобласцю быў падпiсаны План мерапрыемстваў па развiццi супрацоўнiцтва на 2010—2012 гады. Такi дакумент распрацоўваецца раз у два гады, пачынаючы з красавiка 2001 года, калi падчас вiзiту ў вобласць Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi быў заключаны першы дагавор аб гандлёва-эканамiчным, навукова-тэхнiчным i культурным супрацоўнiцтве, якi i з'яўляецца прававой асновай у гэтых сферах. Для практычнага ўвасаблення Плана мерапрыемстваў прапрацоўваюцца расiйска-беларускiя праекты, пра якiя вядучыя спецыялiсты абедзвюх краiн распавялi падчас "круглых сталоў", якiя прайшлi ў рамках Нацыянальнай выставы. Для далейшага развiцця эканамiчных адносiнаў Беларусi i Свярдлоўскай вобласцi неабходны быў новы штуршок. Нягледзячы на тое, што аб'ём таваразвароту штогод павялiчваўся прыкладна на 100 мiльёнаў долараў, дасягнуўшы ў 2008 годзе 519 млн, у параўнаннi з iншымi рэгiёнамi РФ гэта быў сярэднi паказчык — Свярдлоўская вобласць дабралася толькi да 11-га месца ў рэйтынгу расiйскiх партнёраў Беларусi.

— Па маiх уяўленнях, у Сярэдняга Урала не проста вялiкi, а велiзарны патэнцыял, — заявiў пасля падпiсання дакументаў першы намеснiк прэм'ер-мiнiстра Беларусi Уладзiмiр Сямашка. — Мы павiнны давесцi таваразварот праз два гады да паўтара-двух мiльярдаў долараў у год.

Новай дамовай прадугледжваецца, што на Сярэднiм Урале на сумесных прадпрыемствах будзе выпускацца беларуская сельгастэхнiка. А вось уральцы зробяць свой унёсак у будаўнiцтва на тэрыторыi Беларусi цэментавых i нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Будуць створаны i больш зручныя схемы паставак прадукцыi. Пад Екацярынбургам плануецца ў найблiжэйшыя два гады пабудаваць асобны лагiстычны цэнтр для беларускiх тавараў. Аналагiчны сучасны складскi комплекс, але ўжо для ўральскай прадукцыi, будзе пабудаваны i на тэрыторыi Беларусi. У лiку тых, хто будзе задзейнiчаны ў гэтай рабоце, такiя вядомыя прадпрыемствы, як "БелАЗ", "Гомсельмаш", "Завод "Магiлёўлiфтмаш", "Атлант", "Уралмаш", "Уралхiммаш", Уральскi завод чыгуначнага машынабудавання, "Уралэлектрацяжмаш" i дзясяткi iншых прадпрыемстваў.

Гэта што датычыцца планаў, над якiмi цяпер будуць працаваць па абодва бакi Уральскiх гор. Дарэчы, пра горад Екацярынбург, нядаўнi Свярдлоўск, так i кажуць: горад, якi пазней за ўсiх кладзецца спаць у Азii i раней за ўсiх устае ў Еўропе. Гэта невыпадкова. Менавiта тут праходзiць мяжа, якая падзяляе дзве часткi свету — Еўропу i Азiю. Беларускiх журналiстаў гасцiнныя гаспадары спецыяльна звазiлi да сiмвалiчнага абелiска. Ён размешчаны за 40 кiламетраў ад горада. Стары Маскоўскi гасцiнец за пасёлкам Талiца ўзбiраецца на перавал праз гару Бярозавую — найвышэйшы пункт у гэтым месцы.Тут, за некалькi дзясяткаў метраў ад паказальнiка гарадской мяжы горада Першаўральска, i ўсталяваны знак падзелу дзвюх частак свету. Пасля прылiчэння гары Бярозавай да адзiнай уральскай водападзельнай лiнii горныя ўлады ўсталявалi ў 1837 годзе на 8-й вярсце ад Шайтанскага завода на паўднёвым схiле гары знак падзелу частак свету. Гэта была вострая чатырохкантавая драўляная пiрамiда з надпiсамi: Еўропа i Азiя. Нездарма старалiся службоўцы горнага ведамства: у той год чакалi праезду спадчыннiка расiйскага прастола, будучага iмператара Аляксандра ІI, якi падарожнiчаў у суправаджэннi паэта В. Жукоўскага па Расii, Уралу i Сiбiры.

Затым гэты памятны знак некалькi разоў перабудоўваўся. Нарэшце, у 2008 годзе драўляны слуп замянiлi на абелiск з мармуру, усталяваным на каменным пастаменце. Той 25-метровы абелiск з арлом, адна галава якога пiльна ўглядаецца на ўсход, а другая — на захад — вы бачыце на верхнім здымку. Сёння гэтае месца — адзiн з турыстычных цэнтраў. У гэтым мы пераканалiся. Не паспеў наш мiкрааўтобус спынiцца дзесьцi на ўяўнай лiнii (у народзе яна завецца "зебра" — не думаў, што мяжа памiж дзвюма часткамi свету нагадвае звычайны пешаходны пераход дзе-небудзь на мiнскай вулiцы Бабруйскай, а журналiсты, уцягнуўшы галовы ў каўняры ад нуднай восеньскай драбнiцы, выйсцi з цёплага аўтамабiля), як насустрач чаканым прускiм крокам рушыла цэлая дэлегацыя — гурт бабулек у нацыянальным строi (ад iх голаснай песнi з навакольных бяроз узнялася хмара варон) i сама Гаспадыня Меднай гары з хлебам-соллю на ручнiку. Хлеб-соль мы, вядома, прынялi. Праўда, тут жа высветлiлася, што чакалi не беларускую журналiсцкую дэлегацыю ў колькасцi 12 чалавек, а славацкую з... трох штыкоў. Песня таксама прызначалася iм. Славакi спазнiлiся, пашана дасталася беларусам. Сiмвалiчна. Тым не менш нiхто не крыўдаваў (хлеб-соль давялося вярнуць). Нi бабулькi, якiя праз некалькi хвiлiн зноў з задавальненнем грымнулi прывiтальную песню яшчэ раз — на гэтым раз тым, каго чакалi, нi славакi, якiя па сваёй еўрапейскай традыцыi рассыпалiся словамi прабачэння за спазненне, нi беларусы, якiя з-за прыроднай сарамлiвасцi сцiпла тапталiся на месцы.

Вярнулiся ў горад. Горад сустрэў працяглымi дарожнымi заторам. Наогул, як падалося, на мясцовых дарогах пануюць не святлафоры, нi дарожныя знакi (усё гэта вiсiць на слупах там чыста ўмоўна) — хто паспеў, той праскочыў. Заторы — асноўная праблема. Той, хто ў Мiнску ездзiць на працу паблiзу 9-й клiнiчнай бальнiцы па вулiцы Сямашкi (iмя першага наркама аховы здароўя савецкай Расii) цi Чыгуначнай, проста адпачываюць. Трамвайныя пуцi, якiя, згодна з Правiламi дарожнага руху, у большасцi краiн свету ў некаторых выпадках можна выкарыстоўваць для павароту налева, тут з'яўляюцца звычайнай паласой для руху. I трамваi, гучна сiгналячы, цярплiва чакаюць сваёй чаргi, каб ехаць па вызначаным маршруце. Супрацоўнiкi ДАI (у Расii гэта — Дзяржаўная iнспекцыя бяспекi дарожнага руху — каб не зламаць язык — ДIБДД) назiраюць за гэтым, стоячы спiнай. Тым часам, мясцовы народ не губляе выпадку, каб заявiць пра сябе. Тым жа днём супрацоўнiкi ДIБДД наладзiлi па вулiцах горада пагоню за скрадзеным трактарам. Нейкi мужык, добра прыняўшы на грудзi, выбраўся ў краму па дабаўку. На вулiцы капала. А тут — Т-40, заведзены, без гаспадара ў кабiне. Як не скарыстацца выпадкам? Гонкi праходзiлi па дарогах, па сустрэчных палосах, на пешаходных тратуарах. Для таго, каб спынiць лiхача, мiлiцыя скарыстала зброю. На вулiцы Праезджай з прастрэленымi коламi i маторным адсекам трактар спынiўся. П'янага вадзiцеля затрымалi. Было пра што пагаварыць людзям у грамадскiм транспарце i крамных чэргах. Сярод iншага, успамiнiлi i байку. Расказвалi, што дзесьцi ў канцы 60-х — пачатку 70-х гадоў мiнулага стагоддзя на чыгуначным мосце на скрыжаваннi вулiц Ленiна-Усходняя вiсеў плакат "Дагонiм i перагонiм Амерыку!", а з боку Уральскага полiтэхнiчнага iнстытута — ДАIшны плакат: "Не ўпэўнены — не абганяй!".

Анатоль СЛАНЕЎСКI.

Екацярынбург — Масква — Мiнск.

(Заканчэнне будзе.)

←Завотделом института информатики НАН Беларуси подозревается в получении крупной взятки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика