Спрыяльны ўплыў поўнi

Источник материала:  

У поўнi былi i станоўчыя моманты, якiя спрыялi некаторым справам:

  Адзначым, што майстры сваёй справы раiлi новую печку класцi ў самую поўню, каб яна доўга захавалася i не рассыпалася.

  У час поўнi раiлi зачынаць сяўбу, каб "калоссе" было поўным.

  У днi поўнi сеялi зелянiну (без пладоў) i траву для жывёлы. Раслiны, пасеяныя ў гэты час, былi асаблiва пахкiмi.

  У некаторых рэгiёнах на поўню раiлi сеяць або саджаць "круглую" гароднiну: гарбузы, капусту. Лiчылася, што яны вырастуць такiмi ж вялiкiмi, як месяцовая поўня.

  У дзень поўнi замаўлялi "лунацiкаў": <І>"Дай, Хрыстос, ноч, каб пачываць, а не хадзiць, не гуляць з заплюшчанымi вачамi месяцовымi начамi. Месяцу на небе стаяць, а рабу (iмя) у пасцелi ляжаць. Амiнь" .

  А яшчэ ў поўню раiлi распачынаць i працягваць дзеяннi, якiя маюць на мэце збiранне разнастайных запасаў, "каб усюды было поўна ўсякага дабра".

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

←Завотделом института информатики НАН Беларуси подозревается в получении крупной взятки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика