Выбралi самага прыгожага палiтыка
Прэм'ер-мiнiстр Украiны Юлiя Цiмашэнка прызнаная самым прыгожым палiтыкам. Спiс найпрыгажэйшых кiраўнiкоў дзяржаў быў складзены арганiзацыяй Hottest Heads of State. У рэйтынг увайшлi 172 палiтыкi, сярод якiх ёсць прэзiдэнты, прэм'ер-мiнiстры i манархi.
Ганаровае другое месца заняў прэм'ер-мiнiстр Нарвегii Енс Столтэнберг, а "бронзу" ўзяў кароль Бутана Джыгме Кхесар Намг'ел Вангчук. На чацвёртым радку рэйтынгу апынуўся прэзiдэнт рэспублiкi Конга Джозаф Кабiла. А вось прызнанай прыгажунi, прэм'еру Аргенцiны Крысцiне Фернандэс дэ Кiршнэр <І>(на фота справа) , дастаўся толькi пяты радок чарта. За астатнiя месцы ў спiсе барацьба разгарнулася не на жарт. У прыватнасцi, прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка апярэдзiў прэзiдэнта ЗША Барака Абаму, гэтыя палiтыкi занялi 12 i 15 месцы адпаведна, расiйскi прэм'ер Уладзiмiр Пуцiн апынуўся толькi на 18-м месцы. Нечакана для ўсiх знакамiты дэндзi Прэзiдэнт Францыi Нiкаля Сарказi трапiў толькi на 28 радок рэйтынгу. Найменш прыгожым кiраўнiком прызнаны лiдар КНДР Кiм Чэн Iр.
"Артэк" у цэнтры скандалуМiжнародны дзiцячы цэнтр "Артэк" трапiў у поле зроку Генеральнай пракуратуры Ўкраiны, якая расследуе гучную справу аб згвалтаваннi дзяцей у лагеры высокапастаўленымi чыноўнiкамi.
Дэпутат апазiцыйнай Партыi рэгiёнаў у аўторак заявiў аб згвалтаваннi дзяцей у "Артэку" нейкiмi "прадстаўнiкамi ўлады". Нiбыта да яго звярталася мацi дваiх згвалтаваных там дзяцей, i гэтая iнфармацыя пацвердзiлася. У справе вельмi шмат няяснасцяў. Па некаторых звестках, да разбэшчвання малалетнiх у "Артэку" могуць мець дачыненне высокапастаўленыя ўкраiнскiя чыноўнiкi i нават святар. Першы вiцэ-прэм'ер Украiны Аляксандр Турчынаў даручыў кiраўнiку МУС Юрыю Луцэнку i мiнiстру па справах сям'i, моладзi i спорту Юрыю Паўленку неадкладна праверыць iнфармацыю аб згвалтаваннi дзяцей. У сваю чаргу, адмiнiстрацыя "Артэка" аспрэчыла заяву дэпутата.
Немцаў напалохаў вогненны шарЖыхароў поўначы Германii напалохаў таямнiчы вогненны шар, якi раптам з'явiўся ў небе, распаўся на часткi i, пакiдаючы за сабой вогненны шлейф, пачаў бязгучна падаць на зямлю.
У нямецкiя экстранныя службы звярталiся напалоханыя вiдавочцы з Гамбурга, Брэмэна i Нiжняй Саксонii, якiя паведамлялi аб "незвычайным мiгатлiвым шары" або "падпаленым прадмеце на небе". Астраном-аматар Вернэр Вальтар з Цэнтральнага ведамства па даследаваннi незвычайных нябесных феноменаў выказаў здагадку, што гэта была буйная знiчка, якая згарэла ў шчыльных пластах атмасферы Зямлi. Раней "вогненны шар" назiралi ў небе над Канадай.