З рынку Заходнi эвакуявалi людзей

Источник материала:  

Учора наведвальнiкам i гандлярам давялося тэрмiнова пакiдаць тэрыторыю сталiчнага рынку "Заходнi": тут працавалi дзве групы размiнiравання, шукаючы падазроныя выбухованебяспечныя прадметы.

Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў аддзяленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, эвакуацыя людзей была праведзеная ў сераду пасля званка невядомай жанчыны. Апошняя а палове адзiнаццатай дня патэлефанавала на спецлiнiю "102" i паведамiла, што з 12.30 да 13 гадзiн на "Заходнiм" адбудзецца тэрарыстычны акт. Калi ж аператар паспрабавала высветлiць асобу невядомай, яна са словамi: "Не магу сябе назваць, баюся, што заб'юць" павесiла трубку.

Як высветлiлася пасля дэталёвага абследавання тэрыторыi рынку, "мiн" на рынку не было. Праваахоўнiкамi вызначана, што невядомая тэлефанавала з таксафона, якi размешчаны на тэрыторыi самога рынку "Заходнi". Цяпер супрацоўнiкi мiлiцыi вядуць пошук гэтай "жартаўнiцы".

Ігар ГРЫШЫН.

←Завотделом института информатики НАН Беларуси подозревается в получении крупной взятки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика