УВАГА — ІЛЖЭГАЗАВІКІ!

Источник материала:  

У Мiнску невядомыя, называючыся супрацоўнiкамi сацыяльных або аварыйных службаў, заходзяць у кватэры i ўчыняюць крадзяжы грошай i каштоўнасцяў. Серыя такiх злачынстваў зарэгiстравана ў Савецкiм раёне.

Як паведамiў начальнiк аддзела крымiнальнага вышуку Савецкага РУУС Васiль Найдзёнка, апошнi выпадак адбыўся 12 кастрычнiка. Двое зламыснiкаў пад выглядам работнiкаў прадпрыемства "Мiнгаз" увайшлi ў кватэру пенсiянеркi на праспекце Незалежнасцi i выкралi 160 тысяч рублёў. Часцей за ўсё зладзеi называюць сябе работнiкамi ЖРЭА, службы сацыяльнай абароны, а таксама адмiнiстрацыi раёна. Васiль Найдзёнка раiць грамадзянам не ўпускаць у дом незнаёмых людзей, званiць у сацыяльныя або аварыйныя службы i ўдакладняць, цi накiроўвалi яны спецыялiстаў, у тых, хто прыйшоў, патрабаваць дакументы.

Веранiка ЛЕБЕДЗЕВА, "Мiнск—Навiны".

←Завотделом института информатики НАН Беларуси подозревается в получении крупной взятки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика