БХД адмовілі ўсе
14.10.2009 19:53
—
Новости Общества
Усе залы адмовілі Аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя. БХД прасіла памяшканне для правядзення паўторнага ўстаноўчага з'езду партыі. Запыты былі накіраваныя ў палацы культуры МТЗ, МАЗ і іншыя арганізацыі. Пасля першага з'езду Мінюст адмовіў партыі ў рэгістрацыі.
Арганізатары БХД гатовыя правесці з'езд на адной з плошчаў Мінска ў выпадку, калі перамовы не дадуць эфекту. З'езд мае адбыцца 31 кастрычніка.