Лукашэнка і Коля на перапісе: размаўляем удома па-беларуску і яшчэ на дзвюх мовах + відэа

Источник материала:  
14.10.2009 18:55 — Новости Общества

Сапраўдным пазлам для перапісчыцы аказалася першая сям’я краіны.

Тэлеканал АНТ паказаў рэпартаж пра тое, як перапіс прайшоў у рэзідэнцыі Дразды. Маладая перапісчыца запыталася ў Лукашэнкі пра родную мову. Расейская і беларуская, адказаў ён. На якой мове вы размаўляеце ўдома? .Па-рознаму. Ад беларускай да расейскай, і на трасянцы таксама. Адказ, між тым, патрабуецца адзін, таму выбар быў нялёгкі. Крыніцай сваіх даходаў А. Лукашэнка назваў толькі зарплату.

У ступары ад такіх адказаў аказаліся нават лукашэнкаўскія інфармацыйныя агенцтвы БЕЛТА і «Інтэрфакс». Па стане на 18.00 вечара яны ні словам не паведамілі пра гэтыя выказванні кіраўніка дзяржавы, хоць звычайна яго кожнае публічна прамоўленае слова неадкладна тыражуецца. Вось задаў задачку!

←Из-за переписной анкеты Франак Вячорка поссорился с комбатом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика